У горадзенскім судзе Ленінскага раёну 13 ліпеня пачаўся суд над актывістамі Ежы Грыгенчам і Юліяй Карначавай.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Ежы Грыгенча – сябар ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пост прэзыдэнта Ганны Канапацкай у Горадні. Яго вінавацяць у незаконным удзеле ў «ланцугу салідарнасьці», справу разглядае судзьдзя Ларыса Барэль.Сама патэнцыйная кандыдатка Канапацкая прыехала на судовае паседжаньне Грыгенчы.
Адначасна стала вядома, што ў іншай залі суду Ленінскага раёну пачаўся адміністрацыйны суд над прадстаўніцай ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Юліяй Карначавай таксама за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці».
Прадстаўніцу ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлію Карначаву з Горадні суд пакараў 540 рублямі штрафу (20 базавых велічыняў) за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня. Яна сваёй віны не прызнала, бо ішла тым вечарам з працы Старым мостам. Гарадзенка будзе абскарджваць пастанову.
Актывіста БНК Мікалая Саляніка выцягваюць з судовай залі, дзе ідзе адміністрацыйны працэс над Юліяй Карначавай
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.