Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая атака БТ на Бабарыку


«Назад у 90-я? Трэст, які лопнуў» — стужку пад такой назвай канал БТ-1 паказаў сёньня ў асноўным выпуску вечаровых навінаў. У стужцы прыводзяцца гутаркі зь бізнэсоўцамі з розных рэгіёнаў Беларусі (Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай вобласьцяў і зь Менску), якія расказваюць, як «Белгазпрамбанк» абанкроціў і захапіў іх бізнэсы за даўгі.

Адзін з герояў стужкі расказвае пра гутарку з колішнім старшынём «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам, які адмовіўся пайсьці яму насустрач у цяжкім фінансавым становішчы. Стваральнікі стужкі абвінавачваюць банк у рэйдэрскім захопе бізнэсу сваіх суразмоўцаў-бізнэсоўцаў.

Мы папрасілі пракамэнтаваць фільм юрыста Віктара Бабарыкі Максіма Знака:

Максім Знак
Максім Знак

«Я так разумею, што рэйдэрства ўчынялася праз суды і натарыюсаў. Гэта будзе новы паварот у заканадаўстве, калі спагнаньне запазычанасьці на падставе ўмоваў дамовы стане злачынствам. Вам варта зьвярнуцца ў банк па камэнтар — можа, новае кіраўніцтва адмовіцца ад усіх штрафаў? І, можа, дзяржаўныя банкі ня будуць спаганяць запазычанасьць, калі прыватныя прадпрыемствы — іх кліенты — трапяць у цяжкія ўмовы? Такі падыход можна будзе толькі вітаць», — патлумачыў Знак.

У сваім ФБ Максім Знак напісаў:

«Памятаеце, была нечаканая навіна, што ў банку знайшлі грошы? Высьветліліся страшныя падрабязнасьці: аказваецца, банк зарабляў на працэнтах і ставіў пеню за несвоечасовы зварот крэдытаў. Гэта — новы сюжэт на БТ.

P.S. Ніколі не працаваў зь „Белгазпрамбанкам“ дый наогул не прадстаўляў інтарэсы банкаў пры спагнаньні запазычанасьці. Затое часта быў у працэсах аб банкруцтве, калі асноўнымі крэдыторамі былі банкі. А яшчэ часьцей — калі падатковая або Камітэт дзяржаўнага кантролю. Але людзей, у якіх разбураецца справа жыцьця, сапраўды заўсёды вельмі шкада».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG