Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 700 затрыманых ад пачатку выбарчай кампаніі, — праваабаронцы 


У рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую ажыцьцяўляюць Беларускі Хэльсынскі камітэт і цэнтар «Вясна», падсумаваныя асноўныя падзеі папярэдняга тыдня.

Як адзначаюць праваабаронцы, міжнародныя арганізацыі працягваюць заклікаць улады Беларусі спыніць рэпрэсіі і правесьці справядлівыя выбары. Некаторыя дэпутаты Эўрапарлямэнту выказаліся пра неабходнасьць аднаўленьня санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі ў выпадку адмовы вызваліць усіх палітычных вязьняў.

Тым часам улады працягваюць палітыку рэпрэсій да ўдзельнікаў мірных сходаў, блогераў, палітычных актывістаў. Колькасьць палітзьняволеных дасягнула 24 чалавек. Агульны лік затрыманых ад пачатку выбарнай кампаніі склаў сама меней 703 чалавекі, зь іх 129 пакаралі адміністрацыйным арыштам і 252 аштрафавалі.

Паводле назіральнікаў, створаныя ўмовы кампаніі не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзеньня справядлівых дэмакратычных выбараў, заснаваных на прынцыпах роўнай канкурэнтнай палітычнай барацьбы.

У прыватнасьці, адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты, Аляксандар Лукашэнка, фактычна распачаў актыўную агітацыйную кампанію з выкарыстаньнем дзяржаўных СМІ, а таксама рэсурсу выканаўчай «вэртыкалі».

Беларускі Хэльсынскі камітэт атрымаў адказ з Цэнтарвыбаркаму на свой зварот з прапановамі забесьпячэньня празрыстасьці выбарчага працэсу, у тым ліку і працэдуры падліку галасоў. Гэтыя прапановы былі падрыхтаваныя з улікам рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ. Аднак ЦВК адмовілася ўрэгуляваць канфліктныя моманты, адказаўшы, што гэта патрабуе ўнясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс.

Чакаецца, што 14 ліпеня адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты. Дзень выбараў прызначаны на 9 жніўня.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG