Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Ігара Лосіка і іншых арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў, паведамляе Інтэрфакс.
Amnesty International патрабуе вызваліць арыштаваных у Беларусі блогераў і актывістаў
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Ігара Лосіка і іншых арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў, паведамляе Інтэрфакс.
«Беларускія ўлады праводзяць паўнамаштабную зачыстку іншадумцаў, выкарыстоўваючы рэпрэсіўныя законы для задушэньня крытыкі напярэдадні выбараў, на якіх прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка балятуецца на шосты тэрмін запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бяляцкі: У Беларусі сапраўднае паляваньне праваахоўных органаў на блогераўКандыдаты ад апазыцыі, прыхільнікі і незалежныя СМІ сутыкнуліся з адвольнымі арыштамі, вялікімі штрафамі і турэмным зьняволеньнем. Цяпер тыя, хто актыўна вядуць сацыяльныя сеткі, становяцца мішэньню перасьледаў», — заявіла старэйшая кіраўніца кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.
Так яна пракамэнтавала паведамленьні, што прынамсі тры выбітныя блогеры — Ігар Лосік, Сяргей Пятрухін і Сяргей Спарыш — былі затрыманыя ў чацьвер.
«Мы ўзрушаныя гэтымі апошнімі арыштамі. Прынамсі яшчэ два папулярныя блогеры, Уладзімер Няронскі і Ўладзімер Цыгановіч, ужо знаходзяцца пад арыштам і ім прад’яўленае абвінавачаньне. Ніхто не павінен быць пакараны за выкарыстаньне інтэрнэту для выражэньня думкі пра ўрад і ягоную палітыку. Улады павінны разумець, што свабода слова — гэта права, а не злачынства», — дадала Джанг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі ўжо 23 палітвязьні. Хто яны«Amnesty International заклікае неадкладна і безагаворачна вызваліць усіх блогераў і пакласьці канец задушэньню свабоды выражэньня думак у Беларусі, якое працягваецца», — гаворыцца на сайце арганізацыі.
Amnesty International нагадвае, што за суткі беларускія ўлады арыштавалі паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў
- Ігара Лосіка, аўтара папулярнага тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу»,
- Сяргея Пятрухіна, адміністратара тэлеграм-каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-депутаты»,
- Сяргея Спарыша, сябра ўстаноўчага камітэту партыі «Народная грамада».
- Уладзімеру Цыгановічу ў часе 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі выставілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
- Уладзімера Няронскага абвінавацілі ў «публічнай зьнявазе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)