Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браславе затрымалі адміністратара чату «Браслаў для жыцьця»


У Браславе затрымалі адміністратара мясцовага чату «Браслаў для жыцьця» Канстанціна Далеўскага. Гэта Свабодзе пацьвердзіў дзяжурны Браслаўскага РАУС, але не назваў прычыны затрыманьня. «Так, ён тут. А ў чым вінавацяць Далеўскага, з гэтым пытаньнем зьвяртайцеся да начальніка райаддзела», — сказаў дзяжурны.

У Браслаўскім РАУС таксама паведамілі, што затрыманаму можна перадаць прадуктовую перадачу, яе прымуць нават у выходныя, але «каб не было прадуктаў, якія хутка псуюцца». Паводле дзяжурнага міліцыянта, Канстанцін Далеўскі «пачуваецца нармальна, пітной вадой у сьпякоту забясьпечаны».

На чат «Браслаў для жыцьця», які вядзе Канстанцін Далеўскі, падпісана каля 300 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG