Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рамках крымінальнай справы блогера Ігара Лосіка дапыталі яго жонку


Ігар Лосік.
Ігар Лосік.

У рамках крымінальнай справы адміністратара Telegram-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігара Лосіка ўвечары 26 чэрвеня дапыталі яго жонку.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Нічога канкрэтна не магу сказаць, таму што падпісала дакумэнт аб невыдаваньні тайны сьледзтва», — сказала БелаПАН Дар’я Лосік. Паводле яе, допыт прайшоў карэктна, без эксцэсаў. Ці будуць яе выклікаць зноў, яна ня ведае.

Новай інфармацыяй пра мужа Дарʼя Лосік пакуль ня мае. Яму ўжо нанялі адваката.

Ігара Лосіка затрымалі напярэдадні пасьля вобшуку ў ягонай кватэры. Распачатая справа па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле дадзеных на раніцу 26 чэрвеня, Лосік у турме на Акрэсьціна.

Па артыкуле 342 КК абвінавачваюць таксама аўтара Youtube-канала «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага, жонка якога Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі. Акрамя гэтага, блогера абвінавачваюць па артыкуле 191 КК (перашкода выбарам). Ціханоўскага трымаюць у менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

На Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» падпісана 170 тысяч чалавек. Апошнія месяцы канал актыўна асьвятляе падзеі вакол выбарчай кампаніі, у тым ліку разьмяшчаў відэазапісы з удзелам відавочцаў затрыманьняў падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Менску і іншых гарадах 18 і 19 чэрвеня, затрыманьняў каля сталічнай крамы Symbal.by 23 чэрвеня.

Канал працягвае функцыянаваць. Сёньня ўвечары без спасылкі на крыніцу там зьявілася паведамленьне, што «ідзе паляваньне» на адміністратара Telegram-канала «Мая краіна Беларусь» (66 тыс. падпісчыкаў) і Youtube-канала «Вусы Лукашэнкі» (24 тыс.).

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG