Аляксандар Лукашэнка 16 чэрвеня наведаў Горадню і правёў сустрэчу з «актывам» Горадзенскай вобласьці. Як перадае БелТА, Лукашэнка сярод іншага заявіў, што:
- «У нас не перадвыбарчая нарада, сустрэча, сход. Проста сытуацыя ў краіне складаецца такім чынам, што яна мае патрэбу ў канкрэтным тлумачэньні».
- «Запуск БелАЭС таксама патрабуе сьвежых і пэрспэктыўных рашэньняў у выкарыстаньні лішкаў энэргіі. Гэта агульнае пытаньне Горадзенскага аблвыканкаму і ўраду».
- БелАЭС вырашылі будаваць перадусім таму, што гэта «найвышэйшыя тэхналёгіі», а краіна «набывае гэты досьвед і ўжо сама рыхтуе адмыслоўцаў».
- «Для мяне пытанне бясьпекі [АЭС], як і для вас, важнейшае, чым для Літвы, Польшчы ці Нямеччыны».
- «Калі мы хочам валодаць высокімі тэхналёгіямі, мець танную электраэнэргію, перасоўвацца на электрамабілях, мы павінны ісьці на гэта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка пра беларускі досьвед барацьбы з COVID-19: «Гэта ж здабытак усяго сьвету»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка: «Хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі». А «Зялёныя» знайшлі, і не адну