Літва просіць Украіну адмовіцца ад электраэнергіі зь Беларускай АЭС. Такое пажаданьне ў тэлефоннай размове з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім выказаў літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа.
Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Літвы, Гітанас Наўседа адзначыў, што пазыцыя Літвы ў пытаньні бясьпекі АЭС у Астраўцы застаецца прынцыповай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пра што Лукашэнка пагутарыў з прэзыдэнтам Літвы, які раней крытыкаваў яго за «браваду» з COVID-19Ён паўтарыў, што Літва ня будзе купляць у трэціх краін электраэнэргію зь небяспечных прадпрыемстваў. Наўседа зьвярнуўся да Зяленскага з просьбай перагледзець пазыцыю Ўкраіны і адмовіцца ад закупкі энергіі зь БелАЭС.
На гэты момант афіцыйны Кіеў ня мае канчатковага рашэньня ў гэтым пытаньні. У той жа час Літва адзназначна ацэньвае станцыю як «небясьпечную».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пляны на пуск БелАЭС: першы энэргаблёк у ліпені, першая энэргія ў верасьні-кастрычнікуГітанас Наўседа падпісаў папраўкі ў законы, якія ўводзяць дадатковыя абмежаваньні паставак электраэнэргіі зь БелАЭС. Яны набылі сілу сёлета ў студзеня.