Фігурант справы аб забруджваньні нафтаправода Дружба, былы генэральны дырэктар кампаніі «Самаратранснефть-терминал» Раман Ружачко затрыманы ў Літве.
«17 ліпеня ў Вільні Інтэрполам затрыманы Ружачко Раман Уладзіміравіч, які нарадзіўся 19 ліпеня 1977 году, і які знаходзіцца ў міжнародным вышуку», — паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на сваю крыніцу.
У красавіку Беларусь выявіла ў нафтаправодзе «Дружба» забруджаную нафту з Расеі. Праз форс-мажор парушыліся пастаўкі ў Беларусь, Польшчу, Вугоршчыну, Нямеччыну, ва Ўкраіну і ў Прыбалтыку. Міністэрства энэргетыкі Расеі заявіла, што нафту наўмысна забруджвалі ў Самарскай вобласьці, каб схаваць крадзяжы.
Няякасная расейская нафта, якая вывела са строю нафтаправод «Дружба», прывяла да спыненьня экспарту беларускай нафты. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вельмі рэзка пракамэнтаваў здарэньне: «Расхлябанасьць і бязладнасьць на тэрыторыі Расеі (а гэта тысячы кілямэтраў) — і велізарная труба была забруджаная атрутнай нафтай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Расхлябанасьць і бязладнасьць» у Расеі, — Лукашэнка пра страты ад бруднай расейскай нафтыУ крымінальнай справе аб забруджваньні нафтаправоду праходзяць 13 чалавек, зь іх чацьвёра ўзятыя пад варту, пяцёра знаходзяцца пад хатнім арыштам, двое — пад падпіскай пра нявыезд. Яшчэ двое — Ружачко і былы бэнэфіцыяр ГК «Петронефть» Раман Трушаў — былі абвешчаныя ў міжнародны вышук. Суд вынес рашэньне аб іх завочным арышце.