У Курапатах затрымалі двух актывістаў, прычыны не назвалі

Дзяніс Урбановіч, адзін з затрыманых, архіўнае фота

Каля рэстарацыі «Поедем поедим», што каля нацыянальнага нэкропалю Курапаты, увечары 25 сакавіка былі затрыманыя актывісты Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў. Дакладных прычынаў затрыманьня ім не назвалі.

Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.

Пад рэстарацыяй амаль год трывае пікет — пратэстоўцы інфармуюць яе наведнікаў аб расстрэлах і пахаваньнях дзясяткаў тысяч чалавек у Курапатах.