На адмысловай пазачарговай сэсіі польскага Сэйму ў Варшаве ў сераду абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з прыёмам у краіну ўцекачоў.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і вадамёты супраць уцекачоў, якія прарваліся праз памежныя кардоны паблізу сэрбскага гораду Хоргаш.
Тэлефонны хуліган Уладзімір Красноў, больш вядомы як «пранкер Ваван», прызнаўся, што тэлефанаваў брытанскаму сьпеваку Элтану Джону ад імя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заявіў, што неабходна дамовіцца аб тым, як зрабіцж ціск на краіны, якія выступаюць супраць квот на мігрантаў.
Паліцыя Вугоршчыны паведамляе аб затрыманьні 9380 мігрантаў за спробу незаконна перасекчы мяжу з Сэрбіяй. На дадзены момант гэта рэкордная колькасьць уцекачоў, затрыманых у краіне за адзін дзень.
Міністры ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу ў прынцыпе дамовіліся наконт разьмеркаваньня 120 тысячаў уцекачоў у краінах ЭЗ, паведамляе Reuters.
Расейскія ўлады паведамілі, што ў нядзелю адбылася «вельмі магутная» хакерская атака на крамлёўскі вэбсайт.
Вугорскія ўлады перакрылі чыгуначныя шляхі, па якіх дзясяткі тысячаў мігрантаў пехатою пранікалі на тэрыторыю Эўразьвязу, пачаўшы гэтак паліцэйскую акцыю са спробай вырашыць уцякацкі крызіс, паведамляе Reuters.
Нямеччына разьлічвае да канца году прыняць у сябе да мільёну ўцекачоў з усходніх краін, заявіў віцэ-канцлер краіны Зігмар Габрыэль ў пасланьні, адрасаваным партыі сацыял-дэмакратаў.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адправіў яшчэ каля 900 паліцыянтаў на вугорска-сэрбскую мяжу, празь якую ў краіну працягваюць трапляць уцекачы.
Паводле канадзкай тэле- і радыёкампаніі CBCnews, ня выключана, што адказным за сьмерць малога сырыйскага хлопчыка, фатаграфія якога нядаўна абляцела ўвесь сьвет, можа быць ягоны бацька.
Паліцыя Чэскай Рэспублікі з прычыны крызісу з уцекачамі павялічвае колькасьць паліцыянтаў на мяжы з Аўстрыяй.
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер паведаміў, што, рэагуючы на няспынны прыток уцекачоў Фэдэральны ўрад Нямеччыны часова ўводзіць памежны кантроль. Часова спыняецца чыгуначная камунікацыя з Аўстрыяй.
Два дацкія зьнішчальнікі F-16 былі паднятыя ў паветра для магчымага перахопу двух расейскіх стратэгічных бамбавікоў у непасрэднай блізкасьці ад паветранай прасторы краіны, перадае РИА «Новости» са спасылкай на АР.
У Нямеччыну працягваюць прыбываць новыя і новыя мігранты: паліцыя Мюнхену паведамляе, што толькі ў мінулую суботу туды прыбылі 13 тысяч чалавек, перадае Бі-Бі-Сі.
Праз вакзал Келеты ў вугорскім Будапэшце, зь якога цягнікі выпраўляюцца ў Прагу і Вену, толькі за адзін дзень 9 верасьня, па прызнаньні валянтэраў, прайшло больш за 3 з паловай тысячы ўцекачоў.
Мясцовыя старажылы згадваюць пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах, а прадстаўнікі ўладаў заяўляюць, што экспэрты знайшлі тут «фрагмэнты нямецкага кіцяля».
Яшчэ 230 чалавек атрымалі раненьні. Колькасьць ахвяраў працягвае расьці.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што сумесна з Галоўнай ваеннай пракуратурай прадухіліла забойства міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і шэраг іншых заказных забойстваў у Кіеве і Харкаве.
Брытанскія зьнішчальнікі Typhoon пайшлі на перахоп двух расейскіх бамбавікоў непадалёк ад паветранай прасторы Вялікабрытаніі 10 верасьня, паведаміла міністэрства абароны гэтай краіны.
11 верасьня 2001 году ў ЗША адбыўся тэрарыстычны акт, вынікам якога была сьмерць 2998 чалавек.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што Чэхія павінна даць дапамогу ўцекачам з Украіны, а не з такіх «культурна аддаленых» рэгіёнаў, як Афрыка або Блізкі Ўсход.
Як ацэньваюць беларусы, якія ў розныя часы і ў розных абставінах сталі ўцекачамі, уцякацкі крызіс, які ахапіў краіны Эўропы?
Масавыя пратэсты ў Малдове, наладжаныя непарлямэнцкім рухам «Годнасьць і праўда», мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка Кішынёўскага бюро нашага радыё Васіліў Батнару. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Агульная колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Нямеччыну 5 і 6 верасьня, можа дасягнуць 17 тысяч чалавек, цытуе Deutsche Welle нямецкую фэдэральную паліцыю.
Папа Рымскі Францішак заклікаў каталіцкіх вернікаў ва ўсёй Эўропе прымаць сем’і ўцекачоў.
Беларускія памежнікі ды мытнікі больш старанна правяраюць цягнікі з Украіны, мужчын распытваюць, ці не заўзятары яны, ды перапісваюць іх дадзеныя ў нейкія сьпісы.
У Нямеччыну працягваюць прыбываць уцекачы: у нядзелю ў Мюнхене чакаюць прыезду больш за тысячы мігрантаў, якіх затым разьмяркуюць па фэдэральных землях.
Сёньня раніцай Бабруйск зноў накрыла смогам ад пажару на звалцы адкідаў.
Знойдзены новыя сьведчаньні адпраўкі расейскіх вайскоўцаў у Сірыю і выкарыстаньня ў гэтай краіне найноўшай расійскай тэхнікі.
Пакуль няма дадзеных пра тое, ці маюць нападнікі дачыненьне да мяцежнага намесьніка міністра абароны генэрала Абдухаліма Назарзода
Нягледзячы на моцны дождж, Бабруйск з ваколіцамі па ранейшаму пакутуюць ад смогу.
Нягледзячы на дажджы, пад Бабруйскам працягвае гарэць старая звалка адкідаў ачышчальных установак уперамешку з торфам. Пажарным за дзень атрымліваецца патушыць ня больш за 1 гектар. Застаецца яшчэ 16.
Каб Нёман так абмялеў, ня памятаюць нават самыя старыя гарадзенцы. Рака «схуднела» ці не напалову, дзе-нідзе можна свабодна гуляць па былым дне.
Выпадак Кім Дэйвіс, якую 3 верасьня ўзялі пад варту ў штаце Кентакі за яе адмову рэгістраваць аднаполыя шлюбы, працягвае хваляваць грамадзкую думку ў ЗША.
У таджыцкім горадзе Вахдат непадалёк ад Душанбэ зьдзейсьнены ўзброены напад на гарадзкі аддзел міліцыі. Як паведамляе МУС Таджыкістана, у выніку інцыдэнту забітыя двое нападнікаў, яшчэ трое атрымалі раненьні.
Золата зь беларускіх сынагогаў, карціны, старыя экзэмпляры беларускіх кніг — усё гэта можа знаходзіцца ў бронецягніку, які шукалі 70 гадоў i цяпер знайшлі ў тунэлі...
Актывіст Беларускага Народнага Фронту і руплівец беларускай справы Ўладзімер Кішкурна трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю.
У Вене паліцыя спыніла наглуха закрыты фургон, у якім знаходзіліся 24 уцекачы з Аўганістану.
У Алматынскай вобласьці Казахстану дзьве жанчыны, якія нарадзілі хлопчыка і дзяўчынку, вырашылі абмяняцца сваімі дзецьмі.
Мінулай ноччу Бабруйск накрыла едкім дымам, на сьвітанку бачнасьць была некалькі соцень мэтраў. Вакол гораду гараць тарфянікі.
Як паведаміла дэпутат ад фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» Вольга Багамолец, малады чалавек 1995 года нараджэньня атрымаў несумяшчальныя з жыцьцём раненьні галаўнога мозгу.
Адзін забіты, 125 параненых, 12 чалавек на апэрацыйных сталах, адзін баец у цяжкай коме, і лекары пакуль не даюць прагнозаў яшчэ пяці, — такую статыстыку падае МУС Украіны.
У аўторак 1 верасьня адзначаецца 11-я гадавіна нападу баевікоў на школу ў Бэслане — тэракту, у выніку якога загінула звыш 340 закладнікаў, у тым ліку 186 дзяцей.
Чалавек, які, як выглядае, кінуў гранату падчас пратэстаў каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве 31 жніўня, патрапіў на відэазапіс украінскай службы Радыё Свабода.
У чым прычына таго, што сёньняшнія пратэсты каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны прынялі такі трагічны абарот? Ці можа гэтае вострае сутыкненьне мець працяг?
Вызваленьне фігурантаў у справе «графіцістаў» мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча.
Абвінавачаных у гэта званай «справе графіцістаў», якія ўтрымліваліся пад вартай, выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны, паведамляецца на афіцыйным сайце Сьледчага камітэту Беларусі.
Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў вінаваціць партыю «Свабода» і яе лідэра Алега Цягнібока ў раненьні каля 90 праваахоўнікаў і сьмерці нацгвардейца падчас сутычак каля Вярхоўнай Рады.
Сёньня каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбыліся сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і маніфэстантамі, якія патрабавалі не прымаць зьмены ў Канстытуцыю.
Загрузіць яшчэ