Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія падняла зьнішчальнікі для перахопу расейскіх бамбавікоў


Брытанскі прэм'ер Дэйвід Кэмэран зазірае ў кабіну зьнішчальніка Typhoon у сьнежні 2012 году
Брытанскі прэм'ер Дэйвід Кэмэран зазірае ў кабіну зьнішчальніка Typhoon у сьнежні 2012 году

Брытанскія зьнішчальнікі Typhoon пайшлі на перахоп двух расейскіх бамбавікоў непадалёк ад паветранай прасторы Вялікабрытаніі 10 верасьня, паведаміла міністэрства абароны гэтай краіны.

Паводле міністэрства, былі заўважаныя два расейскія бамбавікі Ту-160 (у заходняй клясыфікацыі Blackjack), і зьнішчальнікі ўзьляцелі з базы ў Шатляндыі і суправаджалі расейцаў да таго часу, пакуль тыя не пакінулі зону брытанскіх інтарэсаў.

Перахопы расейскіх самалётаў сіламі НАТО пачасьціліся за апошні год на фоне напружаньня ў адносінах паміж Захадам і Расеяй у сувязі з канфліктам ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG