Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспарадкі ў Таджыкістане: ёсьць забітыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У таджыцкім горадзе Вахдат непадалёк ад Душанбэ зьдзейсьнены ўзброены напад на гарадзкі аддзел міліцыі. Як паведамляе МУС Таджыкістана, у выніку інцыдэнту забітыя двое нападнікаў, яшчэ трое атрымалі раненьні.

Міліцэйскае кіраўніцтва краіны сьцьвярджае, што напад не зьвязаны са справай Умара Бабаджонава, некалькі дзён таму жорстка зьбітага супрацоўнікамі міліцыі Вахдат. Мужчына атрымаў сур’ёзныя калецтвы і ў дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі з Таджыкістана, сытуацыя ў Вахдаце ацэньваецца як вельмі напружаная. У горад уведзеныя дадатковыя сілы МУС і Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Таджыкістана. Ўзмоцненая ахова сілавых ведамстваў. Горад патрулюецца нарадамі міліцыі.

Раней крыніцы ў сілавых структурах Таджыкістана паведамлялі, што ў выніку нападу загінулі чацьвёра міліцыянтаў, аднак у МУС гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG