Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп распаўсюдзіў у Twitter антымусульманскія відэа, паспрачаўся з Тэрэзай Мэй


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

У акаўнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зьявіліся рэпосты трох антымусульманскіх відэаролікаў, апублікаваных брытанскім ультраправым палітыкам. Як у сьвеце сустрэлі гэтыя рэтвіты і іншыя твіты Трампа, расказвае «Голас Амэрыкі».

Адзначаецца, што невядома, дзе і калі былі зьнятыя відэа. Рада па амэрыканска-мусульманскіх дачыненьнях раскрытыкавала рэтвіты Трампа, назваўшы іх «распальваньнем гвалту супраць амэрыканскіх мусульманаў». Таксама Трампа крытыкавалі брытанскія палітыкі, у ліку якіх афіцыйны прадстаўнік прэм’ер-міністаркі Тэрэзы Мэй, які заявіў, што брытанцы адрынаюць погляды ўльтраправых. Трамп зьвярнуўся ў Twitter да самой Тэрэзы Мэй: «Не факусуйцеся на мне, факусуйцеся на дэструктыўным ісламісцкім тэрарызьме, што адбываецца ў Вялікай Брытаніі. У нас усё нармальна!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG