Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узламаны яшчэ адзін міліцэйскі твітэр, зноў «абвясьцілі ў вышук» Пуціна


Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Днём раней ахвярай хакераў стаў акаўнт у Twitter магілёўскай міліцыі. Тады доступ да акаўнту міліцыянты аднавілі цягам менш як дзьвюх гадзінаў.

Зранку 28 лістапада ў твітэры праекту «Перехват» менскай міліцыі пачалі зьяўляцца твіты, што, падобна, сьведчаць пра ўзломе акаўнту: у іх «абвяшчаюць у вышук» Уладзіміра Пуціна.

А 8:15 раніцы ў твітэры «Перехвата» зьявіўся першы «неўласьцівы» твіт – кліп на песьню гурту Dzieciuki «Хлопцы-балахоўцы» (песьня пра антыбальшавіцкую барацьбу пачатку XX стагодзьдзя).

7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Днём раней падобныя паведамленьні, таксама з «вышукам Пуціна» і хэштэгам #ЖывеБеларусь, зьявіліся ў твітэры Магілёўскага УУС. Тады МУС прызнала ўзлом.

«Міліцэйскі» твітэр узломвалі таксама ў час вучэньняў «Захад-2017»: акаўнт Гомельскага ЎУС паведамляў тады, што апэратыўнікі нібыта затрымалі трох расейскіх вайскоўцаў, якія згвалцілі непаўнагадовую мясцовую. Паведамленьне аказалася фэйкам. Тады паведамленьне не суправаджаліся хэштэгам #ЖывеБеларусь, па стылі не было падобнае да цяперашніх узломаў.

За такі ўзлом можа пагражаць да двух гадоў турмы як за «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі» (ч.2 арт. 349 КК) ці нават да 5 гадоў турмы за «кампутарны сабатаж» (арт. 351 КК). Паводле першага артыкулу могуць судзіць, напрыклад, студэнта за выдаленьне старонкі суседа «ЎКантакце», паводле другога, напрыклад, дзяўчыну за абмежаваньне доступу да анлайн-гульняў былому хлопцу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG