Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі студэнт жартам выдаліў старонку суседа на ВК. Могуць пасадзіць


Студэнт аднаго зь менскіх унівэрсытэтаў зьвярнуўся ў Першамайскае РУУС з заявай аб выдаленьні невядомым ягонай старонкі «ЎКантакце». Міліцыя выявіла злачынцу: ім аказаўся сусед заяўніка па інтэрнаце.

20-гадовы хлопец скарыстаўся тым, што заяўнік заходзіў на ВК праз кампутар агульнага знаёмага і ня выйшаў з акаўнту. Ён вырашыў пажартаваць: выдаліў старонку суседа і пакінуў зьдзеклівы камэнтар.

7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Сьледчыя кваліфікавалі гэта як «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі» (ч.2 арт. 349 КК РБ). За такое злачынства можа пагажаць як штраф, так і арышт на 3–6 месяцаў, абмежаваньне або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух год.

Яшчэ больш жорсткае пакараньне можа быць за «кампутарны сабатаж» — да 5 год турмы. Так кваліфікавалі, напрыклад, справу, у якой дзяўчына ўзламала акаўнты ў анлайн-гульнях, каб вярнуць хлопца. Узрост крымінальнай адказнасьці для хакераў у 2016 годзе зьнізілі да 14 гадоў.

Беларусы таксама ўсё часьцей трапляюць пад крымінальную адказнасьць за «лайкі» пад порнакарцінкамі. За адну «порнакарцінку» жыхарка Горадні нядаўна атрымала два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на год, а таксама 690 рублёў штрафу. Мяжа між эротыкай і порна ў беларускім заканадаўстве даволі няпэўная. дазволены выраб і распаўсюд матэрыялаў, у якіх ёсьць «акультураны і паказаны як духоўная цяга інстынкт працягу роду». Міліцыя можа знайсьці «рапаўсюд порна» нават на закрытым гей-сайце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG