Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры Савеце бясьпекі Беларусі стварылі камісію, каб выяўляць інфармацыйныя пагрозы


Ілюстрацыйнае фота

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі (PDF), пры Савеце бясьпекі Беларусі створаная пастаянная камісія бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры. Старшынём камісіі названы дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась.

У склад камісіі таксама ўвайшлі намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў і галоўны ідэоляг Адміністрацыі Аляксандар Ільясевіч, старшыня КДБ Валер Вакульчык, міністар абароны Андрэй Раўкоў, міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч, міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Аляксей Дзербін, прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант, дырэктар Парку высокіх тэхналёгіяў Усевалад Янчэўскі, галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовіч, дэпутат Ігар Марзалюк і іншыя.

Камісія мае аналізаваць стан бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры і дзейнасьць дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў у гэтай галіне, рыхтаваць прапановы па зьменах у заканадаўстве, аналізаваць і выяўляць пагрозы ў інфармацыйнай сфэры, каардынаваць абарону «крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі».

Беларусь называлі 32-й у сьвеце ў разьвіцьці ІТ і камунікацыяў і 39-й у кібэрбясьпецы. Але паводле ранейшага дакладу Freedom House, у Беларусі інтэрнэт несвабодны: ёсьць абмежаваньні кантэнту, блякаваньні доступу (у тым ліку забарона сродкаў ананімнага доступу), парушэньні правоў карыстальнікаў, у сацсетках і на форумах дзейнічаюць у тым ліку крамлёўскія тролі.

Служба бясьпекі. 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG