Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла 39-е месца ў сусьветным індэксе кібэрбясьпекі


Беларусь заняла 39-е месца ў сьвеце паводле індэксу кібэрбясьпекі за 2017 год. Справаздача «Глябальны індэкс кібэрбясьпекі» (The Global Cybersecurity Index, GIC) апублікаваная на сайце Міжнароднага тэлекамунікацыйнага саюзу. Усяго ў ёй згаданыя 193 краіны.

Узначальвае рэйтынг Сынгапур, за ім ідуць ЗША і Малайзія. З эўрапейскіх дзяржаваў самай абароненай ад кібэратак лічыцца Эстонія (займае 5-е месца ў рэйтынгу).

Беларусь паводле індэксу кібэрбясьпекі саступіла Грузіі (8-е месца), Расеі (10-е месца), але выявілася больш кібэрбясьпечнай, чым Азэрбайджан (48-е месца), Украіна (58-е месца), Малдова (72-е месца), Казахстан (82-е месца).

У справаздачы адзначаныя намаганьні Беларусі па навучаньні дзяцей бясьпечнаму сэрфінгу ў інтэрнэце.

Акрамя Беларусі ў чацьвёртым дзясятку рэйтынгу апынуліся таксама Аўстрыя, Італія, Кітай, Польшча, Данія, Чэхія, Руанда, Люксэмбург, Філіпіны, Бразылія і Туніс.

Найгоршыя індэксы кібэрбясьпекі — у Емэну, Цэнтральнай Афрыканскай Рэспублікі і Экватарыяльнай Гвінэі.

У сучасным лічбавым сьвеце кібэрзлачыннасьць зьяўляецца ключавой пагрозай росту эканомікі. Пытаньні інфармацыйнай бясьпекі і кіраваньня інфраструктурай інтэрнэту рэгулярна абмяркоўваюцца ў ААН, на самітах «Вялікай дваццаткі», на сустрэчах міністраў тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналёгіяў краінаў БРІКС.

Служба бясьпекі. 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG