Досьвітак. Стукнула брамка. Нехта ідзе. Сабака ня брэша – няйначай, Валя (раней заліваўся, цяпер прывык). Бывае, і днём прыходзіць выпрасіць грошай, а як нарана – просіць бутэльку.
Стукае ў акно. Выходжу.
– Андрэеўна, дай, бо памру.
І гэтак заўсёды. Рукі трымае каля грудзей, часам падае на калені. Я сваруся-прашу-малю: “Суседачка, родная, не даводзь сябе, дай рады ня піць...” Яна пакорліва слухае, абяцае і дамагаецца свайго.
Сёньня цьвёрда стаю на сваім: “Не – і не!” Зачыніла дзьверы, накрылася коўдрай – а з надворку роспачнае маленьне:
– Андрэеўна! Ратуй!..
Натальля Плакса
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org