Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сонечна, тэмпэратура +10 -- +12 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Гаспадарчы суд. Тут распачнецца разгляд пазову партыі БНФ да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Прадстаўнікі партыі намераныя аспрэчыць адмову камунальных службаў працягнуць дамову арэнды памяшканьня Ўправы.

Пачатак у 10.00.

Менск, прэсавы цэнтар газэты "Комсомольская правда" в Белоруссии", прэсавая канфэрэнцыя намесьніка кіраўніка МУС, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Я.Палудзеня, дырэктара прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» У.Шкуратава, прадстаўнікоў міністэрства транспарту.

Пачатак у 12.00.

Менск, кнігарня "ЛогвінаЎ", рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў" запрашае на сваю вечарыну. Сустрэча прымеркаваная да выхаду 50-га нумару часопіса.

Пачатак у 19:00.

Менск, канцэртная заля «Менск», джаз-бэнд “Apple Tea” і ансамбаль “Камэрата” з новай праграмай.

Пачатак у 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Кіеў, візыт ва Ўкраіну генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.

Белград, візыт у Сэрбію міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова.

Брусэль, 49-я сустрэча Рады асацыяцыі Эўразьвяз-Турэччына.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1563: Іван Фёдараў і Пётр Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

1775: Першыя баі паміж брытанскімі войскамі і амэрыканскімі каляністамі, пачатак амэрыканскай вайны за незалежнасьць.

1810: Паўстаньне ў Каракасе, пачатак вайны за незалежнасьць Вэнэсуэлы ад Гішпаніі.

1919: Польскія войскі занялі сталіцу Літбелу Вільню.

1971: Запуск у космас першай савецкай арбітальнай станцыі «Салют».

2005: Пачатак пантыфікату Бэнэдыкта XVI, 265-га папы рымскага.

Нарадзіліся:

1772: Давід Рыкарда, ангельскі эканаміст, клясык палітычнай эканоміі (пам. 1823).

1881: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык (пам. 1931).

Памёрлі:

1190: Сьвятаполк Юр'евіч, князь тураўскі.

1519: Войцех Радзівіл, рэлігійны дзяяч ВКЛ (нар. ~1476).

1602: Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец "Катэхізісу" (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

1824: Джордж Байран, ангельскі паэт (нар. 1788).

1882: Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец (нар. 1809).

1967: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны (нар. 1876).

Ёсьць нагода:


Вэнэсуэла, Дзень Незалежнасьці (з 1810 г.).

Сьера-Леонэ, Дзень Рэспублікі (з 1971 г.).

МІНУС 365:


А.Лукашэнка – пра Л.Качыньскага, К.Бакіева і Расею

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Не магу быць геніяльным усе 24 гадзіны, не застанецца часу на галеньне.

Няўжо вы думаеце, што калі б Ляўра была жонкай Пэтраркі, ён стаў бы
ўсё жыцьцё пісаць санэты?

Няшчасьце, што мы ня можам ні абыходзіцца без жанчын, ні жыць зь імі.

Я люблю сваё Бацькаўшчыну, але не сваіх суайчыньнікаў.

Джордж Байран
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG