Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 10 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 10 чэрвеня.

“Віцебскі рабочы”, 1944 год. Урадавая тэлеграма:

“Лёзненскі раён. Сакратару Лёзненскага Райкома КП(б)Б тав.Ляхаву, Старшыні Выканкома Лёзненскага Райсовета Дэпутатаў Працоўных тав.Качуку. Перадайце працоўным Лёзненскага раёна, якія сабралі 800 000 рублёў на пабудову танкавай калоны “Вызвалены Лёзненец” для 28 Гвардзейскай Лёзненскай танкавай брыгады — маё брацкае прывітанне і падзяку Чырвонай Арміі. І.Сталін”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Запрашае “Журавінка”. 11 чэрвеня 1974 году вопытныя спэцыялісты рэстарацыяў і кавярань трэсту ладзяць у банкетнай залі рэстарацыі “Журавінка” сустрэчу з маладымі гаспадынямі. Тут будзе наладжаны паказ сэрвіроўкі сталоў з нагоды розных урачыстасьцяў (вясельле, дзень народзінаў, віншаваньні юбіляраў). Маладыя гаспадыні змогуць атрымаць кансультацыі, як гатаваць стравы, а таксама як лепш наладзіць прыём гасьцей”.

“Ніва”, 1984 год. Алесь Барскі пра беларускія імёны ў Польшчы:

“Прыглядаючыся да народных звычаяў і традыцый беларускай грамадскасці ў Польшчы, я пераканаўся, што заніканне пэўных імён у паасобных вёсках вельмі часта звязана з рознага тыпу няўдачнікамі… Для прыкладу, калі ў нейкай вёсцы жыве калека або не зусім нармальны чалавек, скажам, Ерамей, або Мялецій — то ніхто ў вёсцы не адважыцца навароджанаму надаць гэтыя імёны на працягу таго часу, у якім будуць жыць гэтыя нешчаслівыя людзі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG