Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Шыдлоўскага прыйшлі дадому і зноў павезьлі яго ў Партызанскі райсуд


Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты патлумачылі, што зьявіліся сьведкі з боку абвінавачваньня і таму паседжаньне суду ўсё ж пройдзе.

Сёньня раніцай з-за адсутнасьці сьведкаў суд над Аляксеям Шыдлоўскім і Паўлам Бараноўскім быў перанесены на 8 жніўня. Хлопцам нават афіцыйна ўручылі позвы на гэты дзень

Нагадаем, іх затрымалі ўчора і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 24 ліпеня ўсяго было затрымана каля 10 моладзевых актывістаў, у якіх знайшлі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі апазыцыі 27 ліпеня. Усіх іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Затрыманым пагражае арышт да 15 сутак

• Моладзевых актывістаў затрымліваюць і караюць арыштамі, 24.07.2007

• Працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі, 24.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG