Як паведамляе сайт 66.ru, з вайны з іх жывым вярнуўся толькі адзін — Антон Паташнікаў. Другога — Ягора Дроўнікава — пахавалі з воінскімі ўшанаваньнямі ў Каменску-Уральскім.
«Банда Фёдаравіча» (ён жа Viper_NS або Вайпер) атрымала сваю назву па прозьвішчы найбольш вядомага яе ўдзельніка — юрыста і блогера Васіля Фёдаравіча. Стваральнікам АЗГ прызналі Данііла Паташнікава, якога яшчэ да моманту ліквідацыі банды забіў родны брат Антон Паташнікаў і Ягор Дроўнікаў.
У залежнасьці ад ролі кожнага, чальцоў групоўкі абвінавацілі ў агульнай складанасьці па 13 артыкулах КК Расеі, у тым ліку за забойствы, выкраданьні, рабаваньні, махлярства, бандытызм і сэксуальны гвалт.
З 2006-га па 2012 год чальцы банды ўчынілі 14 забойстваў. Па вэрсіі сьледзтва, яны забівалі сваіх ахвяр баявымі нажамі, сякерамі-тамагаўкамі, кавадламі, з пісталетаў, рэвальвэраў, карабінаў і паляўнічых стрэльбаў.
Фёдаравіч вёў блог, у якім распавядаў аб забойствах і сваім захапленьні халоднай зброяй. Сярод сваіх інтарэсаў ён указваў «рэзаць людзей».
Па выраку суду Фёдаравіч атрымаў 22 гады калёніі. Раману Кірыякаву далі пажыцьцёвы тэрмін, Антон Паташнікаў атрымаў 24 гады калёніі, Дроўнікаў — 22 гады.