Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы выклікала расейскага амбасадара пасьля словаў Пуціна пра «аддадзеныя Сталіным землі»


Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Павал Яблонські.
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Павал Яблонські.

Міністэрства замежных справаў Польшчы выклікала амбасадара Расеі Сяргея Андрэева ​​ў сувязі з апошнімі заявамі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, паведаміла 22 ліпеня Польскае прэс-агенцтва.

Агенцтва цытуе намесьніка міністра Паўла Яблонськага, які патлумачыў выклік «правакацыйнымі заявамі» Пуціна і «іншымі недружалюбнымі дзеяньнямі РФ супраць Польшчы і нашых саюзьнікаў».

Па словах Яблонськага, сустрэча была кароткай, падчас якой Андрэеву было сказана, што «псэўдагістарычныя аргумэнты, спробы абяліць такога ваеннага злачынца, як Сталін, іншым злачынцам, як Уладзімір Пуцін, — гэта дзеяньне, якое Польшча разглядае як спробу справакаваць эскаляцыю».

«Мы цалкам асуджаем такога кшталту спробы перагляду гісторыі, мы асуджаем спробы выкарыстоўваць гэты перагляд гісторыі таксама для прапагандысцкай дзейнасьці, для гібрыднай вайны», — сказаў прадстаўнік МЗС Польшчы.

Таксама, паводле ўрадоўца, расейскі амбасадар «вельмі нэрваваўся падчас сустрэчы, яго стаўленьне было непрыязным, а манера паводзінаў не адпавядала правілам дыпляматычнага пратаколу».

Між тым расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС цытуе Андрэева, які заявіў, што расейскі бок падчас сустрэчы «адбіў удар».

  • Раней, 21 ліпеня, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з абвінавачаньнямі ў адрас Польшчы, якая нібыта плянуе «наўпроставае ўмяшаньне» у вайну і адарваць ад Украіны частку тэрыторый. Пуцін таксама заяўляе, што Польшча хоча анэксаваць частку тэрыторый Беларусі. Пуцін таксама заявіў, што генсек СССР Іосіф Сталін нібыта «падараваў» Польшчы частку яе цяперашняй тэрыторыі.
  • Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі асудзіў словы Пуціна, адзначыўшы, што «Сталін быў ваенным злачынцам, адказным за гібель сотняў тысяч палякаў». Пры Сталіне СССР, у прыватнасьці, напаў на Польшчу ў пачатку Другой сусьветнай вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG