Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку абстралялі дэпутата парлямэнту. Улады заявілі пра тэракт


Мустафа Фазіль
Мустафа Фазіль

У Баку ўвечары 28 сакавіка пры ўзброеным нападзе паранілі дэпутата парламэнту Азэрбайджану Мустафу Фазіля.

Параненага дэпутата даставілі ў шпіталь. Лекары пацьвердзілі, што Мустафу экстрана апэруюць, пагрозы для яго жыцьця няма.

Служба дзяржаўнай бяспекі Азэрбайджану кваліфікавала ўзброены напад на дэпутата парлямэнту Фазіля Мустафу як тэрарыстычны акт. Аб затрыманьні стралка пакуль не паведамляецца.

Паводле інфармацыі МУС Азэрбайджану, замах на Мустафу адбыўся ўвечары 28 сакавіка перад яго домам у пасёлку Забрат. Нападнік зрабіў некалькі стрэлаў з агнястрэльнай зброі, дэпутат атрымаў раненьні ў плячо і нагу, іншых пацярпелых, паводле папярэдніх зьвестак, няма. На месцы здарэньня знаходзіцца апэратыўна-сьледчая група.

Крымінальная справа расьсьледуецца паводле артыкулау «Замах на жыцьцё дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча з мэтай спыненьня яго службы або палітычнай дзейнасьці або з помсты за такую дзейнасьць» і «Незаконнае абарачэньне зброі па папярэдняй змове» Крымінальнага у Азэрбайджану.

Фазіль Мустафа ўзначальвае ляяльную ўладам Азэрбайджану партыю «Вялікае стварэньне» і зьяўляецца адзіным яе дэпутатам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG