Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць супрацоўнікаў расейскага «Мэмарыялу» распачалі справу аб рэабілітацыі нацызму


Таварыства «Мэмарыял»
Таварыства «Мэмарыял»

Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў таварыства «Мэмарыял» па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Нагодай паслужылі падазрэньні, што «Мемориал» уключаў у сьпісы рэпрэсаваных асоб тых людзей, «якія супрацоўнічалі з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», заявіў суразмоўца агенцтва. Удакладняецца, што справа заведзена ў дачыненьні да «неўстаноўленых супрацоўнікаў» арганізацыі.

У «Мэмарыяле» заявілі, што ніякіх дакумэнтаў ці запытаў ніхто ў арганізацыі не атрымліваў.

У студзені стала вядома, што СК пачаў праверку ў дачыненьні да старшыні праўленьня «Мэмарыяла» Яна Рачынскага па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. У сьнежні мінулага года Рачынскі атрымаў «Нобэлеўскую прэмію міру», якой узнагародзілі «Мэмарыял» разам з Алесем Бяляцкім і ўкраінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод.

У сьнежні 2021 года Вярхоўны суд Расеі пастанавіў ліквідаваць «Міжнародны Мэмарыял», а Масгарсуд прыняў аналягічнае рашэньне ў дачыненьні да праваабарончага цэнтра «Мэмарыял».

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» быў створаны ў 1989 годзе. Арганізацыя фіксуе выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Расеі, праводзіць адукацыйныя праграмы і юрыдычныя кансультацыі для бежанцаў і палітвязьняў.

«Мэмарыял» быў прызнаны расейскімі ўладамі замежным агентам і ліквідаваны ў сьнежні 2021 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG