Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая паліцыя рыхтуецца да прарасейскіх правакацый на гадавіну вайны


Разбураная расейская вайсковая тэхніка пад Мікалаевам, Украіна
Разбураная расейская вайсковая тэхніка пад Мікалаевам, Украіна

Сымбал «Z» раней быў забаронены ў Нямеччыне як знак падтрымкі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Паліцыя заявіла, што будзе супрацьстаяць дэманстрацыі гэтага сымбаля.

У ходзе магчымых прарасейскіх дэманстрацый з нагоды першай гадавіны ўвараваньня РФ ва Ўкраіну нямецкая паліцыя будзе пасьлядоўна спыняць выкарыстаньне расейскага прапагандысцкага сымбаля «Z», забароненага ў Нямеччыне як знак падтрымкі расейскай ваеннай агрэсіі. Пра гэта заявіў старшыня прафсаюзу паліцыі ФРН Ёхен Капэлькэ у інтэрвію выданьню Redaktionsnetzwerk Deutschland, апублікаванаму 23 лютага.

«У гадавіну расейскага ўварваньня паліцыя рыхтуецца да мітынгаў і аўтапрабегаў па ўсёй краіне», — указаў ён.

Пры гэтым у цэлым, паводле Капэлькэ, у Нямеччыне на масавых акцыях у падтрымку Ўкраіны чакаецца больш удзельнікаў, чым на прарасейскіх дэманстрацыях. Паліцыя не выключае магчымых сутыкненьняў паміж прыхільнікамі дзеяньняў РФ і салідарнымі з Украінай.

Лідэр прафсаюзу таксама зазначыў, што асаблівую ўвагу паліцыя будзе надаваць ахове інтэрнатаў і іншых устаноў, дзе пражываюць уцекачы з Украіны. Там магчымыя правакацыі ўдзельнікаў прарасейскіх дэманстрацый.

Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну літара «Z» нароўні зь літарай «V» фактычна стала афіцыйнай сымболікай гэтай вайны. Спачатку гэтыя літары былі заўважаныя на расейскай вайсковай тэхніцы, а затым улады і афіцыйная прапаганда сталі выкарыстоўваць сымбалі для дэманстрацыі падтрымкі расейскай арміі і яе дзеяньняў ва Ўкраіне. Шэраг фэдэральных земляў Нямеччыны ўвялі крымінальную адказнасьць за публічную дэманстрацыю знаку «Z».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG