Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі з-за аварыі 90 прыватных дамоў засталіся без вады

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усё адбылося з-за аварыі на прадпрыемстве «Гомельвадаканал».

Пра аварыю на «Гомельвадаканале» паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкаму Ўладзімера Прывалава.

Надзвычайнае здарэньне зьвязанае з выцекам у сыстэме падачы вады з-за «фізычнага зносу» ў раёне дому № 36 па Ляшчынскім праезьдзе. Чыноўнік адзначыў, што на месцы працуе аварыйная брыгада і адмысловая тэхніка. Прыкладны час устараненьня наступстваў — 16:40.

Абнаўленьне. Рамонт удалося завяршыць раней за заплянаваны час, ужо а 15:25. Ваду вярнулі ў дамы.

Па выкананьні рамонтных работаў адмыслоўцы прамыюць і здэзынфэкуюць пашкоджаны ўчастак. Адмыслоўцы ведамаснай лябараторыі прадпрыемства правядуць адбор пробаў вады.

Прывалаў зьвярнуўся да грамадзян з просьбай захоўваць спакой і запэўніў, што сытуацыя «пад кантролем».

У Гомлі 14 студзеня каля 13 градусаў марозу. У найбліжэйшыя дні, паводле зьвестак Белгідрамэту, пацяпленьня не чакаецца.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG