Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума РФ падаўжае пагадненьні аб вайсковых аб'ектах каля Баранавічаў і Вілейкі


Спадарожнікавы здымак расейскай радыёстанцыі ў Вілейцы
Спадарожнікавы здымак расейскай радыёстанцыі ў Вілейцы

У Дзярждуму Расеі ўнесеныя на ратыфікацыю міжурадавыя расейска-беларускія пратаколы аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня пагадненьняў аб парадку завяршэньня будаўніцтва і выкарыстаньня вузла сувязі «Баранавічы» сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе і аб парадку выкарыстаньня і ўтрыманьня радыёстанцыі «Вілейка».

Дакумэнты зьявіліся ў базе дадзеных (глядзі тут і тут) Дзярждумы РФ.

У тлумачальных нататках пазначана, што тэрмін дзеяньня пагадненьняў аб двух вайсковых аб’ектах у Беларусі, падпісаных у 1995 годзе, скончыўся 30 траўня 2021 году, але пагадненьні працягваюць выконвацца абодвума бакамі.

«Неабходнасьць працягу тэрміну дзеяньня пагадненьня абумоўленая тым, што яго спыненьне прывядзе да скарачэньня зоны ўстойлівай радыёсувязі з падводнымі лодкамі, якія знаходзяцца ў падводным становішчы, пры выкананьні імі задачаў баявой службы ў Атлянтычным акіяне», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да пратаколу аб РЛС «Вілейка».

Неабходнасьць працягнуць пагадненьне аб вузьле «Баранавічы» тлумачыцца тым, што ён неабходны для выяўленьня пускаў балістычных ракетаў на заходнім стратэгічным паветрана-касьмічным напрамку.

Адпаведныя пратаколы паміж урадамі Беларусі і Расеі былі падпісаныя ў кастрычніку 2021 году. Яны прадугледжваюць працяг тэрміну дзеяньня пагадненьняў на 25 гадоў.

  • Станцыя «Вілейка» забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях з атамнымі падводнымі лодкамі, якія нясуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў, вядзе радыётэхнічную разьведку і радыёэлектронную барацьбу.
  • РЛС «Волга», разьмешчаная пад Баранавічамі, адсочвае тэрыторыю Заходняй Эўропы для вызначэньня пускаў балістычных ракетаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG