Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International назвала «справу БелаПАН» сфабрыкаванай: «Атака ўладаў на свабоду слова павінна спыніцца»


Ірына Леўшына, Дзьмітры Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна
Ірына Леўшына, Дзьмітры Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай у сувязі пачаткам закрытага судовага працэсу ў «справе БелаПАН».

«Справа БелаПАН увасабляе сабой тое, як незалежныя СМІ ў Беларусі душаць цягам двух гадоў пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў, падчас якіх улады вядуць жорсткую кампанію перасьледу іншадумства. Ілжывыя абвінавачваньні ў „экстрэмізьме“ ужо не аднойчы выстаўляліся ў дачыненьні журналістаў, якія асьмельваюцца незалежна асьвятляць падзеі, нягледзячы на рызыку правесьці гады за кратамі».

Таксама ў заяве гаворыцца, што сілавікі памнажаюць колькасьць арыштаў крытыкаў ураду, такім чынам адказваючы на мірнае іншадумства, а суды выносяць усё больш суровыя і несправядлівыя прысуды.

«Такая палітыка абуральным чынам парушае абавязацельствы Беларусі згодна зь міжнародным правам у галіне правоў чалавека. Атака ўладаў на свабоду слова павінна спыніцца», — адзначылі ў Amnesty International.

Суд у «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў Менскім абласным судзе.

Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай інкрымінавалі падрыхтоўку з 14 жніўня 2020 году па 12 студзеня 2021 году ня менш як 260 чалавек для «ўдзелу ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак». Яны аплочвалі адміністрацыйныя штрафы, рахункі за харчаваньне ў месцах утрыманьня і адбываньня адміністрацыйных арыштаў, рахункі за паслугі адвакатаў. Таксама іх вінавацяць у сувязях з фондам ByHelp.

Андрэю Аляксандраву, Дзьмітрыю Наважылаву і Ірыне Леўшынай інкрымінавалі таксама стварэньне зь ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» і іншых асоб групы грамадзян, якая ў 2020-2021 гадах «ажыцьцяўляла экстрэмісцкую дзейнасьць у выглядзе стварэньня і разьмяшчэньня на інтэрнэт-рэсурсах гэтага ЗАТ матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама кіраўніцтва такім фармаваньнем».

Акрамя таго, Аляксандраў і Наважылаў абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты ЗАТ «БелаПАН» падаткаў пры спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня за 2015-2020 гады і падаходнага падатку зь фізычных асоб за люты 2015 — красавік 2021 гг. шляхам утойваньня, наўмыснага заніжэньня падатковай базы і ўнясеньня ў падатковыя дэклярацыі (разьлікі) загадзя ілжывых зьвестак. Гэта нібыта прынесла дзяржаве шкоду ў памеры каля Br450 тыс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG