Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Украіны ня могуць выехаць прынамсі 116 беларускіх дальнабойнікаў, — Мінтранс


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Паводле зьвестак Міністэрства транспарту Беларусі, цяпер ва Ўкраіне знаходзяцца сама меней 116 кіроўцаў-міжнароднікаў. У ведамстве падкрэсьліваюць, што намагаюцца вярнуць іх дадому.

Пра гэта піша zerkalo.io.

«Праца па аказаньні садзейнічаньня ў эвакуацыі грамадзян Беларусі ажыцьцяўляецца ў кругласутачным рэжыме і будзе праводзіцца да поўнага ўрэгуляваньня сытуацыі, якая склалася», — заявіў намесьнік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.

Паводле яго, сьпіс кіроўцаў, якія маюць патрэбу ў эвакуацыі, а таксама ўжо пакінулі Ўкраіну, пастаянна абнаўляецца. Праца праводзіцца ў шчыльным узаемадзеяньні Мінтрансу з МЗС, пасольствамі Беларусі і Ўкраіны, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Ўкраіне, а таксама асацыяцыямі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў.

У выніку перагавораў з пасольствам Украіны ў Беларусі дасягнутая дамоўленасьць, што беларускіх кіроўцаў будуць прапускаць без машын праз аўтадарожныя пункты пропуску Украіны з Малдовай, Румыніяй, Вугоршчынай і Польшчай.

На беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер працуюць пункты пропуску «Макраны», «Новая Гута», «Новая Рудня», «Весялоўка», «Аляксандраўка», «Камарын». Там абяцаюць апэратыўнае афармленьне мытняй грузаў пры пры ўезьдзе ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG