Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўхвалілі магчымасьць продажу ракет «Джавэлін» Літве


Салдат з ракетным комплексам «Джавэлін»

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж Літве супрацьтанкавых ракетных комплексаў «Джавэлін» (Javelin) на суму да 125 мільёнаў даляраў, паведамілі ў аўторак у Пэнтагоне.

Угода ажыцьцяўляецца на фоне абвастрэньня напружанасьці ва Ўсходняй Эўропе ад таго, што Расея сканцэнтравала войскі ўздоўж сваёй мяжы з Украінай.

Поўны набор супрацьтанкавых ракетных комплексаў уключае ў сябе 341 ракету FGM-148F і 30 камандна-пускавых установак, запасныя часткі і тэхнічную падтрымку, заявілі ў Міністэрстве абароны. Нягледзячы на ўхваленьне зьдзелкі з боку Дзяржаўнага дэпартамэнту, у паведамленьні не гаворыцца аб падпісаньні кантракту або завяршэньні перамоваў.

У аўторак удзень Дзярждэпартамэнт паведаміў аб тэлефоннай размове дзяржсакратара Энтані Блінкена з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманіце.

«Дзяржсакратар Блінкен і прэмʼер-міністарка Шыманіце пацьвердзілі важнасьць нашых трывалых абаронных і эканамічных адносін для бясьпекі і разьвіцьця Трансатлянтычнага рэгіёну і ўсяго сьвету», — гаворыцца ў паведамленьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG