Першы энэргаблёк БелАЭС вывелі на 100% магутнасьці

Астравецкая АЭС
Астравецкая АЭС

12 студзеня ў 19:57 першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі вывелі на намінальны ўзровень магутнасьці.

Цеплавая магутнасьць блёку складае 3200 МВт, электрычная магутнасьць — 1170 МВт, паведамілі ў Белэнэрга. На гэтым узроўні ў адпаведнасьці з праграмай этапу досьледна-прамысловай эксплюатацыі працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаваньні.

Пасьля іх пасьпяховага завяршэньня цягам 15 дзён правядуць комплекснае апрабаваньне абсталяваньня і сыстэмаў энэргаблёку на намінальнай магутнасьці. У прамысловую эксплюатацыю энэргаблёк у вызначаным парадку будзе прымаць адмысловая камісія, гэта адбудзецца пасьля завяршэньня ўсіх выпрабаваньняў.

​
XS
SM
MD
LG