Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маршы справядлівасьці» ў многіх гарадах Беларусі, 310 тысяч беларусаў падтрымалі Каардынацыйную раду. Найважнейшае за 20 верасьня


Марш справядлівасьці, Менск, 20 верасьня 2020
Марш справядлівасьці, Менск, 20 верасьня 2020

«Маршы справядлівасьці» ў многіх гарадах Беларусі, 310 тысяч беларусаў падтрымалі Каардынацыйную раду на плятформе «Голас». Найважнейшае за 20 верасьня.

«Маршы справядлівасьці» прайшлі ў Берасьці, Горадні, Гомлі, Менску, Магілёве

У Берасьці падчас Маршу справядлівасьці міліцыя страляла ў паветра падчас сутычак з пратэстоўцамі

Праваабаронцы сабралі прозьвішчы больш як 200 затрыманых у Менску і рэгіёнах

«200 сілавікоў папрасілі выключыць іх з базы Nexta і гатовыя сысьці», — Яраслаў Ліхачэўскі з By_SOL

Затрыманых 19 верасьня пасьля імправізаванага канцэрту на менскай вуліцы Ангарскай рок-музыкаў Аляксандра Памідорава і Вячаслава Наважылава зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

«Ня бойцеся быць свабоднымі!» — Калесьнікава зьвярнулася да людзей з турмы

Работнікі Менскага электратэхнічнага заводу напісалі калектыўны ліст, у якім патрабуюць спыніць паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі, правесьці новыя выбары, вызваліць палітвязьняў, а таксама спыніць ужываньне сілы ў дачыненьні да мірнага насельніцтва

310 тысяч чалавек падтрымалі Каардынацыйную раду на плятформе «Голас»

Пасьля 9 жніўня былі затрыманыя 12 тысяч чалавек

30 дыпляматаў звольняць са структуры Міністэрства замежных спраў, сьцьвярджае колішні амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка.

У цэнтры Масквы падчас традыцыйнага сталічнага маратону паліцыя затрымала восем чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі

Большая частка крэдыту ў $500 мільёнаў, які Беларусь атрымае па лініі Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР), пойдзе на пагашэньне доўгу ў $330 мільёнаў перад расейскім «Газпромам»

Пранкер Аляксей Сталяроў (Лексус) апублікаваў запіс гутаркі нібыта Сьвятланы Ціханоўскай і прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Давідам Сасолі

Інфікаваных каранавірусам у сьвеце — больш за 31 мільён чалавек

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG