Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі людзей за бел-чырвона-белыя сьцягі, у тым ліку сьпявачку Агурбаш


Анжаліка Агурбаш (чацьвёртая зьлева) ужо ня раз прыходзіла да пасольства Беларусі ў Маскве, каб падтрымаць пратэст. Фота 23 жніўня 2020
Анжаліка Агурбаш (чацьвёртая зьлева) ужо ня раз прыходзіла да пасольства Беларусі ў Маскве, каб падтрымаць пратэст. Фота 23 жніўня 2020

У цэнтры Масквы падчас традыцыйнага сталічнага маратону паліцыя затрымала восем чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. А каля пасольства Беларусі ў Маскве затрымалі сьпявачку Анжаліку Агурбаш, якая прыйшла падтрымаць пратэст беларусаў.

Усіх затрыманых пазьней адпусьцілі з абавязаньнем зьявіцца для складаньня пратаколаў аб парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў. Адна з затрыманых, Анастасія Пікуліна, распавяла сайту «ОВД-Инфо», што яна і яшчэ некалькі чалавек прыйшлі на маратон з бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб падтрымаць сваіх сяброў – спартоўцаў зь Беларусі, якія ўдзельнічалі ў забегу.

Пікуліна падкрэсьліла, што яе кампанія стаяла на пляцоўцы для гледачоў і ніякага «недазволенага мітынгу», у якім яе абвінаваціла паліцыя, не праводзіла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG