Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш справядлівасьці» ў Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек

Больш за 100 тысяч чалавек сабраліся ў Менску 20 верасьня на традыцыйную нядзельную акцыю, якая гэтым разам называлася «Марш справядлівасьці», паведамляе агенцтва БелаПАН. Такую ж колькасьць удзельнікаў дае агенцтва Reurters.

У Менску сілавікі актыўна перашкаджалі збору людзей на праспэкце Пераможцаў, але, нягледзячы на гэта да 15.00 у раёне стэлы «Менск — горад-герой» сабралася некалькі дзесяткаў тысяч дэманстрантаў. Да іх далучаліся людзі з прылеглых вуліц.

У выніку шматтысячная калёна зь бел-чырвона-белымі сьцягамі накіравалася да Палаца Незалежнасьці, аднак, убачыўшы кардон сілавікоў на падыходах да палаца, пратэстоўцы вырашылі зьмяніць маршрут. Яны накіраваліся ў бок цэнтру па вуліцах Ігнаценкі, Ціміразева, Кальварыйскай, Нямізе, Багдановіча, Купалы, Куйбышава, Харужай.

Як у Менску прайшоў статысячны «Марш справядлівасьці». ШМАТ ФОТА

Задоўга да пачатку маршу ўзброеныя сілавікі і спэцтэхніка атачылі галоўныя плошчы і стратэгічныя аб’екты. Салдаты каля манумэнту на плошчы Перамогі
1/57 Задоўга да пачатку маршу ўзброеныя сілавікі і спэцтэхніка атачылі галоўныя плошчы і стратэгічныя аб’екты. Салдаты каля манумэнту на плошчы Перамогі
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кастрычніцкую плошчу па ўсім пэрымэтры абнесьлі мэталічнай агароджай, за якой групамі стаяць дзясяткі экіпаваных байцоў унутраных войскаў з аўтаматамі
2/57 Кастрычніцкую плошчу па ўсім пэрымэтры абнесьлі мэталічнай агароджай, за якой групамі стаяць дзясяткі экіпаваных байцоў унутраных войскаў з аўтаматамі
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/57

На вуліцы Сапёраў пэрпэндыкулярна праспэкту Пераможцаў сканцэнтраваная спэцтэхніка розных відаў. Бадай, упершыню ўлады вывелі пазадарожнікі «Тыгр» з гарматамі на дахах
4/57 На вуліцы Сапёраў пэрпэндыкулярна праспэкту Пераможцаў сканцэнтраваная спэцтэхніка розных відаў. Бадай, упершыню ўлады вывелі пазадарожнікі «Тыгр» з гарматамі на дахах
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
5/57

Сілавікі заблякавалі подступы да Палаца Незалежнасьці — рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — і будынку Вярхоўнага суду, куды мелася ісьці шэсьце
6/57 Сілавікі заблякавалі подступы да Палаца Незалежнасьці — рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — і будынку Вярхоўнага суду, куды мелася ісьці шэсьце
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/57

8/57

9/57

Вернікі зьбіраюцца на марш на плошчы Свабоды
10/57 Вернікі зьбіраюцца на марш на плошчы Свабоды
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/57

Людзі спрабуюць сабрацца на Нямізе
12/57 Людзі спрабуюць сабрацца на Нямізе
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адразу зьяўляюцца аўтазакі з АМАПам, які пачынае затрымліваць людзей
13/57 Адразу зьяўляюцца аўтазакі з АМАПам, які пачынае затрымліваць людзей
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
14/57

Затрыманьні працягваюцца ля гандлёвага цэнтру насупраць Палаца спорту
15/57 Затрыманьні працягваюцца ля гандлёвага цэнтру насупраць Палаца спорту
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
16/57

17/57

18/57

І ўсё ж дэманстрантам удалося сабрацца каля стэлы. Па праспэкце Пераможцаў крочаць ужо дзясяткі тысяч
19/57 І ўсё ж дэманстрантам удалося сабрацца каля стэлы. Па праспэкце Пераможцаў крочаць ужо дзясяткі тысяч
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
20/57

21/57

Від на стэлу з вышыні дае ўяўленьне пра маштаб пратэсту. У гэты момант людзі яшчэ зьбіраліся
22/57 Від на стэлу з вышыні дае ўяўленьне пра маштаб пратэсту. У гэты момант людзі яшчэ зьбіраліся
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
23/57

Славутая баскетбалістка Алена Леўчанка размаўляе з калегамі-спартоўцамі
24/57 Славутая баскетбалістка Алена Леўчанка размаўляе з калегамі-спартоўцамі
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
25/57

26/57

27/57

Народная творчасьць у сёлетніх пратэстах найлепей выяўляецца ў плякатах
28/57 Народная творчасьць у сёлетніх пратэстах найлепей выяўляецца ў плякатах
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Вэтэраны-вайскоўцы з народам
29/57 Вэтэраны-вайскоўцы з народам
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
30/57

Марш паўз вуліцу Ігнаценкі, якая злучае Ціміразева з праспэктам Пераможцаў
31/57 Марш паўз вуліцу Ігнаценкі, якая злучае Ціміразева з праспэктам Пераможцаў
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
32/57

Калёна на Ціміразева
33/57 Калёна на Ціміразева
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шэсьце па Кальварыйскай
34/57 Шэсьце па Кальварыйскай
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
35/57

36/57

А гэта ўжо Раманаўская Слабада
37/57 А гэта ўжо Раманаўская Слабада
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Спартовая калёна сярод дэманстрантаў
38/57 Спартовая калёна сярод дэманстрантаў
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
39/57

Кардон перакрыў вуліцу Янкі Купалы
40/57 Кардон перакрыў вуліцу Янкі Купалы
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шэсьце па Нямізе на ўсю шырыню вуліцы
41/57 Шэсьце па Нямізе на ўсю шырыню вуліцы
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
42/57

Шматтысячнае шэсьце мінае Траецкае прадмесьце
43/57 Шматтысячнае шэсьце мінае Траецкае прадмесьце
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
44/57

45/57

Людзі ля помніка Якубу Коласу трымаюць партрэты арыштаваных супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc
46/57 Людзі ля помніка Якубу Коласу трымаюць партрэты арыштаваных супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сілавікі сталі ў кардоны са спэцтэхнікай на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Казлова, каб не пусьціць шэсьце да плошчы Перамогі
47/57 Сілавікі сталі ў кардоны са спэцтэхнікай на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Казлова, каб не пусьціць шэсьце да плошчы Перамогі
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
48/57

Частка людзей скіравалася па вуліцы Казлова, дзе адбыліся затрыманьні
49/57 Частка людзей скіравалася па вуліцы Казлова, дзе адбыліся затрыманьні
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
​Калёна на чале зь вядомымі спартоўцамі, якія несьлі расьцяжку «Народ — чэмпіён», некалькі разоў скіроўвалася ў бок блёку сілавікоў і сыстэмы «Рубеж»
50/57 ​Калёна на чале зь вядомымі спартоўцамі, якія несьлі расьцяжку «Народ — чэмпіён», некалькі разоў скіроўвалася ў бок блёку сілавікоў і сыстэмы «Рубеж»
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
51/57

52/57

53/57

Некаторыя дэманстранты спрабавалі размаўляць зь сілавікамі, апэлюючы да Канстытуцыі
54/57 Некаторыя дэманстранты спрабавалі размаўляць зь сілавікамі, апэлюючы да Канстытуцыі
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
55/57

Урэшце людзі пайшлі ад скрыжаваньня з Казлова назад у бок плошчы Якуба Коласа. Па дарозе пачаліся затрыманьні. Жанчыне стала кепска, калі яна ўцякала ад АМАПу каля філярмоніі. Яе забрала хуткая
56/57 Урэшце людзі пайшлі ад скрыжаваньня з Казлова назад у бок плошчы Якуба Коласа. Па дарозе пачаліся затрыманьні. Жанчыне стала кепска, калі яна ўцякала ад АМАПу каля філярмоніі. Яе забрала хуткая
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Плякат на агароджы Міністэрства абароны
57/57 Плякат на агароджы Міністэрства абароны
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Адметнасьць гэтага маршу — вялікая колькасьць удзельнікаў з новастворанымі сьцягамі раёнаў Менску. Лошыца, Малінаўка, Аўтазавод і іншыя — так людзі пазначаюць сябе ў калёне.

Некалькі разоў дэманстранты спрабавалі выйсьці на праспэкт Незалежнасьці, але ім перагароджвалі шлях сілавікі. У раёне плошчы Якуба Коласа калёне ўсё ж удалося выйсьці на праспэкт і прайсьці ад плошчы да скрыжаваньня з вуліцай Казлова. Там удзельнікаў маршу сустрэў кардон сілавікоў, аўтамабілі «Рубеж» і вадамёты.

Галава калёны зьвярнула ў бок Вайсковых могілак. Скарыстаўшыся гэтым, сілавікі разьбілі дэманстрантаў на дзьве часткі. У раёне вуліцы Зьмітрака Бядулі пачаліся затрыманьні. Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей таксама затрымлівалі на праспэкце Незалежнасьці каля 23-яй гімназіі ў раёне ЦУМа, Белдзяржфілармоніі і ГЦ «Маскоўска-Венскі», каля казіно «Белая вежа».

Пасьля 19 гадзін, калі марш у Менску завяршыўся, ізноў запрацаваў мабільны інтэрнэт. Сёньня ён практычна адсутнічаў 4,5 гадзіны, з 14.35 да 19.05, «у адпаведнасьці з распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў», паведамляе БелаПАН. Прапускная здольнасьць мабільнага інтэрнэту прымусова зьніжаецца кожную нядзелю падчас акцый пратэсту.

Паводле зьвестак на 20.10, правааабронцам вядомыя прозьвішчы ўжо 90 затрыманых на маршы ў Менску і 50 чалавек — у рэгіёнах. Сьпіс затрыманых увесь час абнаўляецца.

Сёньняшні марш быў ужо шостым нядзельным маршам прыхільнікаў пераменаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама прыцягненьня да адказнасьці сілавікоў за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў і катаваньні.

Прыхільнікі пераменаў 20 верасьня таксама выйшлі на вуліцы Берасьця, Віцебска, Горадні, Гомля, Магілёва, Салігорска, Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG