Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўная частка крэдыту Беларусі пойдзе на доўг перад «Газпромам», — міністар фінансаў Расеі


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Большая частка крэдыту ў $500 мільёнаў, які Беларусь атрымае па лініі Эўразійскай фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР), пойдзе на пагашэньне доўгу ў $330 мільёнаў перад расейскім «Газпромам».

Пра гэта заявіў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Россия-1».

Раней Сілуанаў паведаміў журналістам, што Расея дасьць Беларусі крэдыт у два этапы — $1 мільярд у 2020 годзе і яшчэ $500 мільёнаў у 2021 годзе.

Пры гэтым у 2020 годзе палова крэдыту ($ 500 мільёнаў) будзе дадзена па лініі ЭФСР, а другая палова — пры дапамозе міждзяржаўнага крэдыту. Для яго выдзяленьня патрэбны заканадаўчыя папраўкі. Як толькі яны будуць прынятыя, пачнецца праца ў даваньні крэдыту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG