Удзень 12 жніўня 250 беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў ланцуг, піша «Наша Ніва».
«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільнага падліку галасоў!» — кажуць удзельніцы акцыі. Іх вітаюць сыгналамі машыны, якія едуць міма.
Міліцыя папярэдзіла ўдзельніц, што акцыя несанкцыянаваная, запатрабавала разысьціся. Жанчыны паклалі кветкі і сталі разыходзіцца, заклаўшы рукі за галаву.