Ці Лукашэнка перамог з 80 адсоткамі? У гэта ня верыць ніхто. Магчыма, нават ён сам. І навошта ён пазбавіўся ад Ціханоўскай, калі так пераканаўча яе перамог, мяркуючы па лічбах Цэнтрвыбаркаму?
Што яму дасьць яе адсутнасьць у краіне? У відэаэфіры расейскай службы Радыё Свабода разам зь вядоўцай Аленай Рыкаўцавай пра гэта дыскутуюць рэпартэр штабу Навальнага Дзьмітрый Нізаўцаў, і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.