ЦВК: Яўка ў першы дзень датэрміновага галасаваньня склала 4,98%. Гэта больш, чым на ранейшых выбарах

абноўлена
Участак для галасаваньня, 4 жніўня. Ілюстрацыйнае фота
Участак для галасаваньня, 4 жніўня. Ілюстрацыйнае фота

Цэнтарвыбаркам Беларусі паведаміў ​раніцай 5 жніўня вынікі яўкі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня: 4,98%.

Паводле камісіі, яўка па абласьцях была такая:

  • Берасьцейская — 4,23%;
  • Віцебская — 5,00%;
  • Гомельская — 7,55%;
  • Менская — 4,69%;
  • Магілёўская — 4,66%;
  • горад Менск — 4,77%.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году ЦВК абвяшчала, што яўка ў першы дзень датэрміновага галасаваньня склала 4,49%, на выбарах 2010-га — 3,6%.

Незалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распачалі кампанію «Стоп-загон».

​
XS
SM
MD
LG