Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
4/39У размове са Свабодай Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала ранішнюю сустрэчу зь дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Андрэем Раўковым, які паведаміў пра падвышаныя захады бясьпекі на выбарчых акцыях у сувязі з затрыманьнем меркаваных расейскіх баевікоў.
«Дзякуй супрацоўнікам МУС, якія будуць ахоўваць гасьцей на нашых пікетах. У нас узмацнілася арганізацыя. Думаю, усё будзе лепей і мы будзем адчуваць сябе больш абароненымі», — сказала Ціханоўская.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
6/39Сьвятлана Ціханоўская на пытаньне Свабоды, ці верыць яна, што Лукашэнка пагодзіцца на ейнае запрашэньне правесьці зь ёй дэбаты, адказала «Гэта ж яго права вырашаць, пагаджацца ці не. Я запрасіла яго амаль што як на белы танец».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава паведаміла 31 ліпеня ў Telegram, што на мітынг кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў днём раней прыйшло 18 250 чалавек.
Такую лічбу атрымалі з падлікаў на кантрольна-прапускных пунктах, сьцьвярджае яна. Прэс-сакратарка МУС дадае, што «парушэньняў заканадаўства не дапушчана». Міліцыянты абнесьлі тэрыторыю загародкамі, правяралі наведнікаў мэталадэтэктарамі.
Валянтэры ініцыятывы назіраньня за мірнымі сходамі #controlby раней паведамілі, што валянтэры налічылі на тым мітынгу 63 000 чалавек. Паводле праваабаронцаў, затрыманьняў на мітынгу не было.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошынаадхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнкарасказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.