16 ліпеня ў раённых судах Менску і іншых гарадоў прадоўжылі разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых удзельнікаў акцый супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты 14 і 15 ліпеня.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» валодае зьвесткамі пра больш як 280 затрыманых толькі ў Менску. Частку зь іх вызвалілі, на некаторых склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі). Шмат каго пакінулі ў ізалятары да суду.
Суд Заводзкага раёну Менску
- Андрэй Болтач — 15 сутак арышту, судзьдзя Кацярына Мурашка,
- Уладзімер Казаноўскі — 20 сутак арышту, судзьдзя Настасься Асіпчык.
Суд Фрунзэнскага раёну
- Уладзіслаў Мініч — штраф 1350 рублёў, судзьдзя Юлія Крэпская,
- І. Міронаў — штраф 1215 рублёў, судзьдзя Юлія Крэпская,
- Максім Рудзь — штраф 1215 рублёў, судзьдзя Пісарэвіч,
- Віктар Цяліцын — штраф 1080 рублёў, судзьдзя Ганна Буйноўская,
- Сьвістун О. Судзьдзя Пісарэвіч. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
Суд Кастрычніцкага раёну
- А. Мядзьведзеў — 10 сутак арышту, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч,
- Аляксей Парошын — 10 сутак арышту, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч.
Суд Першамайскага раёну
- Аляксандар Карнейчук — 15 сутак арышту, судзьдзя Максім Трусевіч,
- Аляксей Міклашэвіч — 13 сутак арышту, судзьдзя Максім Трусевіч,
- А. Гапееў — 11 сутак арышту, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
- Яўген Дзепель — штраф 810 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
- Клім Луцэнка — штраф 810 рублёў, судзьдзя Максім Трусевіч,
- Уладзіслаў Бялоў — штраф 810 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
- Станіслаў Арэшка — штраф 675 рублёў, судзьдзя Трусевіч,
- Озераў Аляксандар — штраф 675 рублёў, судзьдзя Трусевіч,
- Антон Шмаўганец — штраф 459 рублёў, судзьдзя Валянціна Кулік,
- Іван Бажэнаў — штраф 459 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская.
Суд Савецкага раёну
- Анатоль Сакалоўскі — 12 сутак арышту,
- В. Сацункевіч — 10 сутак арышту, судзьдзя Марына Фёдарава,
- А. Карнейчык — 10 сутак арышту, судзьдзя Марына Фёдарава,
- Уладзіслаў Каляда — штраф 540 рублёў, судзьдзя Вера Галаўкова,
- І. Бліньнікава — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шаціла.
Суд Ленінскага раёну
- С. Шамчук — 12 сутак арышту, судзьдзя Ю. Шут,
- П. Бацекін — 11 сутак арышту, судзьзя — Шоцік,
- Юры Літвінаў (суд невядомы) — 11 сутак арышту,
- В. Шуцкі — 1350 рублёў штрафу, судзьдзя — А. Кісьляк,
- Зьміцер Калясьнікаў — 1215 рублёў штрафу, судзьдзя — А. Кісьляк,
- Н. Сьвірыдаў — 1215 рублёў штрафу, судзьдзя — Т. Шоцік.
Берасьце
Паводле «Першага рэгіёну», у Берасьці чакаюць суду 37 чалавек. Вядомыя выракі такія:
- П. Швейкус — 15 сутак арышту,
- Яўген Сіняк — 15 сутак арышту,
- Віталь Брыцько — 15 сутак арышту,
- Даніла Палянскі — штраф 810 рублёў,
- Аляксандар Чарнецкі — штраф 810 рублёў,
- Андрэй Прыстаўка — штраф 810 рублёў,
- Раман Пушкін — штраф 810 рублёў,
- Ю. Капуцкі — штраф 810 рублёў,
- Д. Кухарчук — штраф 810 рублёў,
- І. Папоў — штраф 810 рублёў.
Пружаны
- Юры Папко — 15 сутак арышту,
- Міхаіл Кісель — 15 сутак арышту.
Барысаў
- Ігар Антонаў — штраф 810 рублёў,
- Дзяніс Мандзік — штраф 675 рублёў,
- Юлія Іваноўская — штраф 675 рублёў,
- Марыя Кукарэка — штраф 675 рублёў.
Акрамя таго, у ізалятары часовага ўтрыманьня застаюцца грамадзяне, затрыманыя ў чарзе да Цэнтарвыбаркаму, каб падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Суды над імі чакаюцца 16 ліпеня.