Кіраўнікоў штабу Бабарыкі выклікалі ў Генпракуратуру

Кіраўніца штабу Бабарыкі Марыя Калесьнікава ў чарзе на падачу скаргаў у ЦВК, Менск, 15 ліпеня 2020 году.
Кіраўніца штабу Бабарыкі Марыя Калесьнікава ў чарзе на падачу скаргаў у ЦВК, Менск, 15 ліпеня 2020 году.

Інфармацыю пра выклік Свабодзе пацьвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Прычыны пакуль невядомыя.

Дакладны час, на які прызначана сустрэча, пакуль таксама невядомы. У штабе абяцаюць паведаміць падрабязнасьці, як толькі гэта будзе магчыма.

Пазьней там удакладнілі, што гаворка пра «найбліжэйшыя дні».

15 ліпеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвінаваціла штабы Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў арганізацыі акцый пратэсту.

Раней Сьледчы камітэт паведаміў, што пасьля падзеяў 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Ці ёсьць абвінавачаныя ў гэтай справе, пакуль невядома.

​
XS
SM
MD
LG