Праваабаронцы налічылі звыш 250 затрыманых (у тым ліку 15 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі.
УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Частку затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў, іншых будуць судзіць. Суды маюць пачацца раніцай 15 ліпеня.
Лік затрыманых у Менску і іншых гарадах можа быць няпоўны.
Людзі ў многіх гарадах Беларусі выйшлі на вуліцы вечарам 14 ліпеня пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.
Ніхто з патэнцыйных кандыдатаў (або іншых палітыкаў) не заклікаў акцыі пратэсту публічна. Людзі выходзілі без плякатаў і транспарантаў, зьбіраліся ў розных месцах гарадоў, гукалі лёзунгі і пляскалі ў далоні.
Адбыліся масавыя затрыманьні, некаторых затрыманых зьбівалі супрацоўнікі АМАП і «людзі ў цывільным». Асобныя людзі спрабавалі адбіць затрыманых.