Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту. Яшчэ паўсотні судоў за «ланцугі салідарнасьці» праходзяць 29 чэрвеня

абноўлена

У Менску, 19 чэрвеня, ілюстрацыйнае фота

Цягам 29 і 30 чэрвеня толькі ў Менску мае прайсьці каля пяці дзясяткаў судоў над удзельнікамі «ланцуга салідарнасьці» 19 чэрвеня, піша «Вясна». Судзяць таксама ў іншых гарадах Беларусі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Раней над удзельнікамі «ланцугоў салідарнасьці» прайшло больш за 100 судоў, затрымлівалі людзей на акцыях у 19 розных гарадах. Толькі за гэтыя акцыі прысудзілі агулам больш за сотню сутак арышту і штрафы больш як на 50 тысяч рублёў. А агулам з пачатку выбарчай кампаніі арыштаў набралася больш як на чатыры гады, штрафаў — больш як на паўтары сотні тысяч рублёў.


Ужо асуджаныя:

  • Аляксандар Андрэеў — 15 сутак арышту (Ворша, аўтар каналу «Орша для жизни», правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
  • Генадзь Ларывонаў — 15 сутак арышту (Ворша, валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
  • Павал Парфянкоў — 10 сутак арышту (Ворша, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
  • Васіль Баброўскі — 10 сутак арышту (Горадзенскі абласны суд, судзьдзя Руслан Гурын, судзіць маюць за «хуліганства» і «непадпарадкаваньне», таксама праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», прызнаны палітвязьнем);
  • Руслан Ахрымчук — 7 сутак арышту. Судзьдзя — Алена Грабенчук (Віцебск);
  • Канстанцін Далецкі — 5 сутак арышту. Адміністратар браслаўскага каналу «Краіна для жыцьця»;
  • Анастасія Лавыш — 3 сутак арышту і 405 рублёў штрафу, пасьля суду адпусьцілі (Горадня);
  • Аляксандар Руткевіч — штраф 540 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валянціна Сьвістунова);
  • Іван Прус — штраф 540 рублёў (па 17.1 КаАП за званок у міліцыю, суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
  • Людміла Паўлоўская — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Юры Машкетаў);
  • Уладзіслаў Клімаў — штраф 270 рублёў. Судзьдзя — Алена Жуковіч (суд Савецкага раёну Менску);​
  • Іван Рабянкоў — штраф 135 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
  • Аляксандар Мацяюк — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — Ала Бардзюкова;
  • Андрэй Лёлікаў — штраф 54 рублі (суд Заводзкага раёну Менску);
  • Аліна Стаўрова — справу накіравалі на дапрацоўку (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
  • Павал Стэльмах — паседжаньне перанесьлі, выклікалі хуткую, бо кепска сябе адчуваў, падчас затрыманьня быў зьбіты, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Салапан);
  • Я. Баншчыкаў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
  • Аляксей Зубкевіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валер Есьман);
  • А. Скапцоў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
  • Яўген Зяньковіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
  • Мікалай Сянькевіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
  • Кацярына Маліноўская — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Юлія Шут);
  • Аляксей Баговіч — папярэджаньне (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка);
  • Ільля Адашчык — папярэджаньне (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жуковіч);
  • Юлія Чурко — папярэджаньне (суд Фрунзенскага раёну Менску, судзьдзя Яўген Пісарэвіч);
  • Алена Пячко — разгляд справы перанесьлі на 6 ліпеня, судзьдзя задаволіў хадайніцтва аб выкліку ў суд сьведак (Наваградак);
  • Кондрусева А. —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Алена Жуковіч (суд Савецкага раёну Менску);
  • Арцём Зімоўскі —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Воўк (суд Савецкага раёну Менску);​
  • Лазарэвіч В. —​ папярэджаньне. Суддзя — Воўк (суд Савецкага раёну Менску);​
  • Вадзім Роўкач — папярэджаньне​ (суд Фрунзенскага раёну Менску);​
  • Зьміцер Гошка — справу вярнулі на дапрацоўку. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);​
  • Дзедаў Д. — папярэджаньне. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Пецярук Ю. — папярэджаньне. Судзьдзя — Шут (суд Ленінскага раёну Менску);​
  • Якуцёнак Ю. —​ папярэджаньне. Судзьдзя —​ Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску​);
  • Юлія Вольская — справу вярнулі на дапрацоўку. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску​)​;
  • Дар'я Хацкевіч —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску​)​;
  • Сяргей Кучынскі —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску​)​;
  • Праскоў В. —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску​);
  • Кахановіч А. —​ папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску​);
  • Дзьмітры Сіманаў —​ папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Пётар Зайцаў —​ папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Д. Дзедаў —​ папярэджаньне. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Зьміцер Гошка — справу вярнулі на дапрацоўку (суд Ленінскага раёну Менску);

29 чэрвеня ў Менску чакаюцца суды над наступнымі людзьмі (будзе дапоўнена):

  • Яўген Малашкевіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • В. Нікановіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Н. Крупенька (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Станіслаў Зелянко (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Н. Марэнін (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • М. Загрэкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • А. Пятрова (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • С. Рудніцкі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • С. Дашчынскі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Марк Лямеза (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Аляксандра Ракаўская (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Уладзімер Альшэўскі (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Вольга Паўловіч, пратакол таксама складзены і на яе мужа Аляксея Паўловіча (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Алёна Макусь (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Д. Валын (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Ю. Цецярук (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Сяргей Літвін (суд Ленінскага раёну Менску);
  • А. Кульчыцкі (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • Д. Сасункевіч (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • А. Жылінскі (суд Маскоўскага раёну Менску);​
  • М. Шымон (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • Р. Голубеў (суд Маскоўскага раёну Менску);​
  • А. Лагута (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • М. Лагвіновіч (суд Маскоўскага раёну Менску);​
  • В. Качалка (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • В. Ермаковіч (суд Маскоўскага раёну Менску);​
  • А. Лазарчык (суд Маскоўскага раёну Менску);​
  • Д. Гомеш (суд Маскоўскага раёну Менску);
  • А. Кондрусева (суд Савецкага раёну Менску);
  • І. Міранкоў (суд Савецкага раёну Менску);
  • А. Мігіцкі (суд Савецкага раёну Менску);
  • В. Клімаў (суд Савецкага раёну Менску);
  • Мілана Сопава (суд Фрунзенскага раёну Менску);
  • А. Гарны (суд Партызанскага раёну Менску);
  • М. Кардаш (суд Партызанскага раёну Менску);​
  • Максім Гаспадараў (суд Партызанскага раёну Менску);​
  • С. Навалодзкі (суд Партызанскага раёну Менску);​
  • С. Сасункевіч (суд Партызанскага раёну Менску);
  • Уладзімер Навумік абвешчаны перапынак да 30 чэрвеня (Горадзенскі абласны суд, судзьдзя Ларыса Барэль, судзіць маюць за «хуліганства» і «непадпарадкаваньне», таксама праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», прызнаны палітвязьнем);
  • Віктар Мацкевіч — суд прайшоў 26 чэрвеня, вынік невядомы дагэтуль (Наваградак, судзьдзя Васіль Аляхновіч).

30 чэрвеня ў Менску чакаюцца наступныя суды:

  • Дзьмітры Буевіч (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
  • Ігар Зыгмантовіч (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
  • Раман Рос-Анашанкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Аляксандар Карцаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Антоні Бадзей (суд Цэнтральнага раёну Менску);.
  • Мікіта Хмуровіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Уладзімер Арочка.(суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Андрэй Васілеўскі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
  • Андрэй Гацак (суд Ленінскага раёну Менску);
  • А. Ягораў (суд Ленінскага раёну Менску);
  • Юрый Будан (РУУС Першамайскага раёну Менску);
  • Павал Буднік (суд Фрунзенскага раёну Менску).
  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG