Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя арышты і штрафы. 24 чэрвеня працягнулі судзіць за «ланцугі салідарнасьці»

абноўлена

Затрыманьне ў Менску, 20 чэрвеня, ілюстрацыйнае фота

Ад 22 чэрвеня ў Беларусі трываюць суды за акцыі салідарнасьці са зьняволенымі Віктарам Бабарыкам і Сяргеем Ціханоўскім. Сьпіс выракаў 24 чэрвеня прыводзіць праваабарончы цэнтар «Вясна».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Ужо асудзілі:

Уладізслаў Труханаў — 15 сутак арышту (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Віктар Казачак);

Мікалай Алейнік — 15 сутак арышту, ня быў затрыманы ў залі суду (суд Маладэчанскага раёну, судзьдзя Вольга Дубовік, суд адкладалі з панядзелка, калі падсуднаму выклікалі «хуткую дапамогу»);

Ала Грэчка — штраф 270 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Гомля);

Дзмітры Наўгародскі — штраф 135 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік);

Дзьмітры Дэйко — штраф 135 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік);

Кацярына Крывушына — штраф 135 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік);

Вольга Наўгародская — штраф 108 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік);

Аляксандра Вялічка — штраф 108 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік);

Ксенія Точаная — штраф 108 рублёў (суд Слонімскага раёну, судзьдзя Аляксандар Ярмолік).

Чакаюць суду або вырак невядомы:

В. Літаш (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Сяргей Кармановіч);

К. Комкін (суд Цэнтральнага раёну Гомля, судзьдзя Сяргей Кармановіч);

Андрэй Багамолаў (Маладэчна, судзьдзя Вольга Дубовік, раней суд адкладалі);

Ірына Трацякова (Віцебск);

Юлія Ўласава (Віцебск).

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG