На Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы дастаўлена ядзернае паліва для першага энергаблёку, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.
«На БелАЭС забясьпечаныя тэхнічныя памяшканьні, абсталяваньне, сыстэмы і элемэнты, а таксама арганізацыйная гатоўнасьць пэрсаналу да бясьпечнай працы са сьвежым ядзерным палівам», — адзначаецца ў паведамленьні.
Удакладняецца, што ў адпаведнасьці з нарматыўнымі дакумэнтамі аб’екты першага энэргаблёку перадалі пад ахову ўнутраных войскаў.
Згодна з тэхнічным рэглямэнтам, спэцыялісты Беларускай АЭС сумесна з генэральным падрадчыкам «Атомстройэкспорт» (структура "Росатома") маюць ажыцьцявіць уваходны кантроль прыёмкі паліва.
Першую партыю ядзернага паліва для БелАЭС вырабіў Навасібірскі завод хімканцэнтратаў. У ёй 163 цеплавыдзяляльныя зборкі для пачатковай загрузкі ў рэактар, астатнія 17 будуць пастаўленыя ў рэзэрв.
Беларусь будуе АЭС побач Астраўцом на Горадзеншчыне паводле расейскага праекту. Яна будзе складацца з двух энергаблёкаў магутнасьцю 1200 МВт кожны. Мінэнэрга плануе ўвесьці першы энэргаблёк летам 2020 году, другі — у 2021-м.