Прэзыдэнт Літвы папрасіў, каб Украіна не набывала электраэнэргіі зь «небясьпечнай» БелАЭС 

Вучэньні на БелАЭС, 2019 год
Вучэньні на БелАЭС, 2019 год

Літва просіць Украіну адмовіцца ад электраэнергіі зь Беларускай АЭС. Такое пажаданьне ў тэлефоннай размове з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім выказаў літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа.

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Літвы, Гітанас Наўседа адзначыў, што пазыцыя Літвы ў пытаньні бясьпекі АЭС у Астраўцы застаецца прынцыповай.

Ён паўтарыў, што Літва ня будзе купляць у трэціх краін электраэнэргію зь небяспечных прадпрыемстваў. Наўседа зьвярнуўся да Зяленскага з просьбай перагледзець пазыцыю Ўкраіны і адмовіцца ад закупкі энергіі зь БелАЭС.

На гэты момант афіцыйны Кіеў ня мае канчатковага рашэньня ў гэтым пытаньні. У той жа час Літва адзназначна ацэньвае станцыю як «небясьпечную».

Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі ў законы, якія ўводзяць дадатковыя абмежаваньні паставак электраэнэргіі зь БелАЭС. Яны набылі сілу сёлета ў студзеня.

​
XS
SM
MD
LG