Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 23 красавіка.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
- На вечар 23 красавіка ў сьвеце зафіксавалі звыш 2,697 мільёна выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 188 846 чалавек.
- У Беларусі пацьвердзілі 8 022 выпадкі COVID-19. Ад каранавірусу прызналі сьмерць 60 чалавек. На раніцу 22 красавіка было зарэгістравана 558 новых выпадкаў, за апошнія суткі — 741.
- Фінскі хакеіст расказаў, як заразіўся каранавірусам у Беларусі
- Колькасьць вылечаных ад каранавірусу ў Італіі за суткі ўпершыню перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся
- Нобэлеўская ляўрэатка падтрымала валянтэраў, якія дапамагаюць 78 пажылым гамельчукам
- Кіраўніцтва пацьвердзіла каранавірус у хакейным клюбе «Нёман»
- «5 інтэрнатаў для інвалідаў ужо сталі асяродкамі каранавірусу». Праваабаронцы б’юць у званы з прычыны сытуацыі ў інтэрнатах
- Лукашэнка расказаў пра «расслабленасьць» і «расхлябанасьць» сярод некаторых мэдыкаў
- Саюз эўрэпейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) пастанавіў, што ўсе нацыянальныя пяршынствы гэтага сэзону мусяць быць закончаныя да 3 жніўня 2020 году
- «За ноч памерлі 5 чалавек». Падзеі ў Стоўпцах, дзе ў шпіталі звыш ста хворых на пнэўманію
- Сьвятары і мэдыкі заклікаюць ня ехаць на Радаўніцу на могілкі, улады прапануюць дадатковыя аўтобусы
- У Кітаі праз каранавірус закрылі ўезд у горад ХарбінУ жаночым манастыры пад Менскам пацьвердзілі 2 выпадкі заражэньня каранавірусам
- Лукашэнка пераклаў праблему падтрымкі бізнэсу ў час пандэміі на рэгіянальныя ўлады
- Зьнізіць стаўкі і адкрываць рахункі праз інтэрнэт. Нацбанк змагаецца з пандэміяй у фінансавым сэктары
- Лукашэнка загадаў не дапускаць падзеньня эканомікі ад пандэміі. А яна ўжо падае
- Жаночы чэмпіянат Беларусі ў футболе пачнецца 30 красавіка, мужчынскі і не спыняўся
- «Трэба — увядзём і камэнданцкі час». Лукашэнка сказаў «не адмахвацца» ад рэкамэндацыяў WHO, але дзейнічае па-свойму
- «Вірус будзе з намі доўга». Сусьветная арганізацыя здароўя пра пагрозу новых асяродкаў COVID-19
- Беларускім лекарам прызначылі даплаты за працу з 5 інфэкцыямі
- Суседзі Беларусі падоўжылі забарону на ўезд у сувязі з пандэміяй