Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўская ляўрэатка падтрымала валянтэраў, якія дапамагаюць 78 пажылым гамельчукам


Валянтэры ініцыятывы "Маленькія сонейкі" дапамагаюць пажылым жыхарам Гомеля

«Калі мне патэлефанавала Сьвятлана Алексіевіч і сказала, што хоча дапамагчы, гэта было неверагодна важна і прыемна», — кажа Ліза Мядзьведзева, якая кіруе ініцыятывай дапамогі пажылым гамельчукам. Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у часе пандэміі вырашыла падтрымаць найбольш уразьлівую групу — пажылых самотных інвалідаў. Адна з ініцыятываў, якую яна падтрымала грашыма, — гомельскія «Маленькія сонейкі».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Гэта вельмі спагадлівы і добры чалавек, і гэтая падтрымка для нас вельмі важная. Мы ведаем, што Сьвятлана Алексіевіч дапамагае многім людзям — дзецям, шматдзетным сем’ям, пажылым», — кажа Ліза Мядзьведзева.

Падзяка Сьвятлане Алексіевіч на старонцы валянтэраў «ЎКантакце»
Падзяка Сьвятлане Алексіевіч на старонцы валянтэраў «ЎКантакце»

Валянтэрская група ўзьнікла на базе сацыяльнага праекту «Маленькія сонейкі», актывісты якога дапамагалі дзецям з анкалягічнымі хваробамі, неданошаным немаўлятам і дзецям-сіротам у Гомлі і Гомельскай вобласьці. Кіраўніца ініцыятывы Ліза Мядзьведзева тлумачыць Свабодзе, што ў цяперашняй сытуацыі яны вырашылі дапамагчы самым уразьлівым — пажылым людзям Гомлю.

— Мы бясплатна дапамагаем пажылым у куплі лекаў і прадуктаў харчаваньня ў Гомлі, каб зьнізіць рызыку кантактаў, а таксама ўскладненьняў і сьмяротнасьці, сярод асобаў дадзенай катэгорыі. Матэрыяльна мы ня можам закупіць неабходнае, бо ня маем фінансаваньня. На ахвяраваныя грошы валянтэры дапамагаюць старым, якія жывуць блізка ад іх.

Валянтэркі падрыхтавалі харчовыя пакеты для пажылых
Валянтэркі падрыхтавалі харчовыя пакеты для пажылых

Наш праект «Маленькія сонейкі» для дапамогі дзецям існуе больш за 2 гады. Мы былі прызнаныя найлепшым сацыяльным праектам для дзяцей у Гомлі, атрымалі прэмію «DA\VER». Мы зьяўляемся ўдзельнікамі конкурсу Social weekend з праектам, зьвязаным зь дзецьмі. Але цяпер мы хочам дапамагчы самой уразьлівай групе — людзям старэйшага ўзросту. У мяне ў самой ёсьць пажылая бабуля. Я сачу за статысткай у Беларусі і сьвеце, і мы вырашылі дапамагчы тым, хто ў групе рызыкі.

Цяпер валянтэры падтрымліваюць 78 пажылых людзей у Гомлі бясплатнымі прадуктовымі наборамі. Грошы зьбіраем на краўдфандынгавай плятформе MolaMola, тлумачыць Ліза Мядзьведзева.

— Любы можа зьвязацца з намі і папрасіць аплаціць камунальныя плацяжы ці яшчэ што. Мы можам купіць лекі, які выпісваюць дактары. Мы ня проста прыносім харчы, мы працуем з псыхолягамі і тлумачым пажылым, што ім трэба берагчыся і сядзець дома. Мы таксама забясьпечваем іх маскамі ды іншымі сродкамі засьцярогі.

Перад Вялікаднем мы дастаўлялі ў храмы сродкі індывідуальнай засьцярогі, бо разумелі, што, нягледзячы на заклікі, людзі туды пойдуць. Мы насілі запіскі ад старых у храмы, каб там памаліліся за здароўе ці за спачын. Мы ў сем храмаў перадалі антысэптыкі і маскі.

Мы крыху адрозьніваемся ад тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай абароны, якія таксама такія паслугі прапаноўваюць. Розьніца ў тым, што мы гэта робім бясплатна. Нядаўна да нас камітэт сацыяльнай абароны зьвярнуўся, каб мы дапамаглі старой самотнай жанчыне. Мы разумеем таксама, што Чырвоны Крыж мае больш валянтэраў. Мы ўсьведамляем, што ўсім ня можам дапамагчы, але наша адрасная дапамога канкрэтным людзям таксама вельмі важная.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG